Навiны
Прэзідэнт Кубы заявіў аб намеры надаць імпульс супрацоўніцтву з Беларуссю. Акцэнт будзе на эканоміку
Куба мае намер надаць імпульс супрацоўніцтву з Беларуссю па ўсіх напрамках з акцэнтам на гандлёва-эканамічным узаемадзеянні. Пра гэта Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель Бермудэс заявіў 25 чэрвеня на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці, паведамляе БелТА.
Кругласутачная лінія экстранай псіхалагічнай дапамогі з’явіцца ў Беларусі
На базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя хутка адкрыецца Цэнтр экстранай псіхалагічнай дапамогі, які будзе працаваць у фармаце гарачай лініі. Аб гэтым журналістам расказала намеснік дырэктара цэнтра па ідэалагічнай рабоце Наталля Громава, перадае БелТА.
Галоўчанка: Беларусь падтрымлівае стварэнне Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва
Беларусь падтрымала прапанову аб стварэнні Банка развіцця Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Першы інфармацыйны» старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
Эканоміка краіны мае патрэбу ў новых пілотных праектах у сферы лічбавага развіцця
Парк высокіх тэхналогій правёў сумесны з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і РУП «Цэнтр лічбавага развіцця» семінар па практычнаму ініцыяванню пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця на падставе запыту галін нашай эканомікі.
Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным
Перш чым прыступіць да абмеркавання актуальных пытанняў, Аляксандр Бастрыкін уручыў беларускаму лідару ведамасны медаль «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне». «Увесь савецкі народ перамог у гэтай вялікай вайне. Беларусы зрабілі вялікі ўнёсак у гэту перамогу», — падкрэсліў старшыня Следчага камітэта Расіі.
Акцыя па прававым кансультаванні пройдзе ў Беларусі 20 чэрвеня
Міністэрства юстыцыі правядзе 20 чэрвеня акцыю па прававым кансультаванні, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведамляе Мінюст.
У Карэлічах работнікі МНС выратавалі барсукоў з калодзежу
У Карэлічах работнікі МНС выратавалі барсукоў з калодзежа, паведамілі ў ведамстве.
Пяткевіч расказала пра «добрае ўзварушванне» для ЕАЭС у перыяд старшынства Беларусі
На сённяшні дзень у парадак дня пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, якое мае адбыцца 27 чэрвеня ў Мінску, уключаны 14 пытанняў. Аб гэтым заявіла журналістам віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч, якая таксама мае паўнамоцтвы прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК, перадае БелТА.
Міжпарламенцкае і рэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана дае добрыя вынікі
Аб гэтым ішла размова падчас сустрэчы Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кыргызстана ў Беларусі Эрболам Султанбаевым.