Top.Mail.Ru

Навiны

Пагранічнікі сустракалі ворага першымі

Пагранічнікі сустракалі ворага першымі

Яны, нашы вартавыя граніцы, сустрэлі фашысцкую навалу першымі і мужна змагаліся за кожны метр зямлі на пагранічных заставах. Вельмі шмат іх палягло ў самыя першыя дні вайны.

Чаму нам важна гістарычная праўда?

Чаму нам важна гістарычная праўда?

Апошнія гады тэме памяці народа надаецца ў нашай краіне асаблівая ўвага. Чаму гэта важна ў век высокіх тэхналогій? Спыталі ў доктара гістарычных навук, дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Віктара Белазаровіча. Сёлета заслугі вучонага былі адзначаны прэміяй «Чалавек года Гродзеншчыны».

У Валожыне выбіраюць «Уладара сяла — 2025»

У Валожыне выбіраюць «Уладара сяла — 2025»

Аб самых смачных драніках і самых моцных сем’ях.

З якімі пытаннямі звярталіся жыхары Случчыны да губернатара Міншчыны?

З якімі пытаннямі звярталіся жыхары Случчыны да губернатара Міншчыны?

Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксей Кушнарэнка правёў выязны прыём грамадзян. Гэтым разам месцам дыслакацыі стаў Слуцк. І хоць рэгіён лічыцца даволі паспяховым, праблем тут усё ж хапае. Карэспандэнт «Звязды» далучыўся да прыёму і разам з адказнымі асобамі пастараўся разабрацца ў тых праблемах, якія сёння хвалююць жыхароў цэнтральнага рэгіёна. 

Аграрная галіна становіцца адной з найбольш высокатэхналагічных  у беларускай эканоміцы

Аграрная галіна становіцца адной з найбольш высокатэхналагічных у беларускай эканоміцы

Асаблівасць сельскагаспадарчай ВНУ ў тым, што 70 % яе студэнтаў павінны быць мэтавікі. Сёння сельская гаспадарка развіваецца сямімільнымі тэмпамі — павялічваецца колькасць МТК з рабатызаванымі даільнымі ўстаноўкамі, укараняюцца спадарожнікавыя тэхналогіі ў земляробстве, аўтаматызуецца сельскагаспадарчая тэхніка. За кошт павышэння тэхналагічнасці заробкі ў гэтай галіне растуць. З атрыманнем жылля ў маладых спецыялістаў таксама няма праблем. Ну чым не пляцоўка для добрага кар’ернага старту? З 760 чалавек, якіх Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) збіраецца набраць на дзённую форму навучання, 453, як плануецца, павінны быць абітурыенты-«мэтавікі».

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна адкрывае набор па дзвюх новых спецыяльнасцях

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна адкрывае набор па дзвюх новых спецыяльнасцях

На факультэце прыродазнаўства з гэтага навучальнага года будуць рыхтаваць спецыялістаў па двух новых кірунках. Адзін з іх называецца «краіназнаўства і перакладчыцкая дзейнасць», другі — «мікрабіялогія», паведаміў рэктар ВНУ Юрый Голубеў.

На Гродзеншчыне зменшылася колькасць небяспечных працоўных месцаў

На Гродзеншчыне зменшылася колькасць небяспечных працоўных месцаў

На сесіі Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў асноўнай тэмай для абмеркавання стала рэалізацыя дзяржпраграмы «Рынак працы і садзейнічанне занятасці» на 2021–2025 гады. Як адзначыла старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, завяршаецца чарговая пяцігодка, і цяпер праводзіцца аналіз праведзенай работы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю