Навiны
У Дзень вызвалення Гродна правялі спецыяльнае гашэнне блока марак «Беларускі край. Гродзеншчына»
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў культурным цэнтры «Фестывальны» ў Дзень вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў правялі спецыяльнае гашэнне блока марак «Беларускі край. Гродзеншчына», перадае карэспандэнт БелТА.
Гродна адзначае Дзень вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
У гэты святочны дзень нашчадкі пераможцаў усклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан у парку Жылібера. З году ў год цырымонія застаецца кранальнай і светлай, бо ўсе яе ўдзельнікі падзяляюць радасць мірнага жыцця, але і гора па тым, хто загінуў.
У Беларусі з 1 ліпеня пачнецца пераход на новую сістэму падрыхтоўкі прававых актаў
Новая аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма па забеспячэнні нарматворчага працэсу (АІС «Нарматворчасць») пачне працаваць у Беларусі з 1 ліпеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 чэрвеня 2025 года нумар 360, паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.
Да юбілею Вялікай Перамогі прадстаўлены ўнікальны фотапраект
Час няўмольны, сыходзяць з жыцця ветэраны, а з імі і частка нашага быцця. Вядомая ў Магілёве фотакарэспандэнт Ірына Савосіна шмат чаго зрабіла, каб жыццё знакавых для вобласці людзей працягвалася нават за межамі іх фізічнага існавання. Яна член народнай абласной фотастудыі «Вясёлка», Беларускага саюза журналістаў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, шмат гадоў адпрацавала і працягвае працаваць у СМІ. Яе здымкі і артыкулы размяшчаліся ў рэспубліканскай прэсе, атрымлівалі дыпломы і ўзнагароды. На рахунку фотамастачкі шмат цікавых праектаў. Апошні з іх — «Не гасне памяці свечка» — яна прысвяціла 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Акцыя па прававым кансультаванні пройдзе ў Беларусі 20 чэрвеня
Міністэрства юстыцыі правядзе 20 чэрвеня акцыю па прававым кансультаванні, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведамляе Мінюст.
Беларускія і замежныя рэканструктары 22 чэрвеня рэканструююць эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці
Беларускія і замежныя ваенна-гістарычныя рэканструктары на досвітку 22 чэрвеня рэканструююць ключавыя эпізоды абароны Брэсцкай крэпасці. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Што можа змяніцца ў Беларусі ў сферы абароту вейпаў?
Увядзенне дадатковых абмежаванняў на спажыванне нікаціназмяшчальнай прадукцыі.
Начальнік Акадэміі МУС адкажа на пытанні
11 чэрвеня 2025 года прамую тэлефонную лінію правядзе начальнік установы адукацыі «Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь» генерал-маёр міліцыі Аляксандр Вячаслававіч АСТРЭЙКА.
Больш за 2 тысячы чалавек з пачатку года атрымалі юрыдычную дапамогу на прафсаюзным прававым прыёме
Кожны апошні чацвер месяца юрысты ФПБ лраводзяць юрыдычныя кансультацыі. Ужо заўтра, 29 мая, прававыя інспектары працы пракансультуюць грамадзян ва ўсіх рэгіёнах краіны па працоўных і звязаных з імі пытаннях. Час і месца можна даведацца на афіцыйным Інтэрнет-партале ФПБ.