Навiны
Творчы ўклад у будучыню
У Палацы мастацтва адкрылася Рэспубліканская выстаўка «Разам. Да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь», дзе можна пазнаёміцца з работамі членаў ГА «Беларускі саюз мастакоў», якія з 1994 да 2024 года атрымлівалі ганаровыя званні «Народны мастак Беларусі», «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь» і іншыя дзяржаўныя ўзнагароды.
Дзеля стварэння дыялогавай платформы
Існуе мноства фактараў, што фарміруюць згуртаванае грамадства, сярод якіх істотнымі з’яўляюцца культурная спадчына нацыі, творчыя ініцыятывы культурных дзеячаў краіны. Днямі ў рамках прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы абмеркавалі тыя нацыянальныя мастацкія праекты, якія спрыяюць інтэграцыі розных культурных традыцый, умацаванню міжнацыянальных сувязяў і стварэнню платформы для дыялогу.
Славуты з забытых
Аматары творчасці знакамітага рускага жывапісца Ільі Рэпіна, калі ўзнікне неабходнасць, без асаблівых цяжкасцей прыгадаюць найбольш вядомыя яго творы, назваўшы «Іван Грозны і сын яго Іван», «Бурлакі на Волзе», «Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану», «Дзяржаўны савет», «Хрэсны ход у Курскай губерні», а таксама іншыя, што ўвайшлі ў залаты фонд мастацтва.
Галоўны колер 2025 года: Mocha Mousse
Кожны год модны свет з нецярпеннем чакае абвяшчэння галоўнага колеру ад Pantone — своеасаблівага барометра будучых тэндэнцый у модзе, дызайне і мастацтве. У 2025 годзе на гэты п’едэстал гонару ўзыходзіць адценне, якое атрымала назву «Mocha Mousse» (PANTONE 17-1230) — цёплы карычневы. Ён нагадвае пяшчотны салодкі мус.