Top.Mail.Ru

Навiны

«Удалы твор ва ўмельца-разьбяра! Здаецца, сам — глядзіць не наглядзіцца...»

«Удалы твор ва ўмельца-разьбяра! Здаецца, сам — глядзіць не наглядзіцца...»

Што было — было. Адна 20-гадовая дзяўчына з самымі сур’ёзнымі намерамі (для стварэння сям’і) ва ўсе газеты абвесткі давала: маўляў, шукаю маладога, прыгожага, багатага, працавітага, шчодрага, вясёлага, разумнага, добрага, з кватэрай, машынай, дачай, дыпломам, без шкодных звычак...


«Змалку марыла Варвара: Я пайду ў ветэрынары!..»

«Змалку марыла Варвара: Я пайду ў ветэрынары!..»

Што было, — было: у адным горадзе, каля дарогі (трэба разумець, праз недагляд камунальнікаў?) гадамі стаяла засохлае дрэва.

«Пераехаў дзедка ў горад, перавёз сюды катка...»

«Пераехаў дзедка ў горад, перавёз сюды катка...»

Што было, было: карцінка з натуры, што называецца. Горад, прыпынак — слуп з аб’явамі. Побач — двое мужчын. Адзін — уголас, павольна — чытае...


«Хай пасядзяць на шыі, пакуль яшчэ малыя...»

«Хай пасядзяць на шыі, пакуль яшчэ малыя...»

Што было — было (можа, нават з вамі калісьці?), а таму зусім няцяжка ўспомніць, альбо ўявіць

«У вароны файны зрок: Бачыць многа і здалёк...»

«У вароны файны зрок: Бачыць многа і здалёк...»

Што было, — было. Адзін «чэл» з райцэнтра ў сталіцу прыехаў, пахадзіў па праспектах, збочыў у краму, у піўную, потым — на... выстаўку. Ды яшчэ і распродаж?.. А ўжо там...
«Бацькі гасцінцы везлі нявестачцы і сыну...»

«Бацькі гасцінцы везлі нявестачцы і сыну...»

Не так важна, дзе гэта было, не так важна, калі. Факт, што сабраліся хлопцы ў клуб; факт, што мелі яны віно, каб перад танцамі крышку выпіць, а вось закускі — ні грама! Прыйшлося збочыць у нейчы двор (іх тады не замыкалі), пастукаць у шыбу, спытаць, ці не дасць гаспадар хоць нейкі гурок?

«Што ні восень гэткі знак нам дарэчы...Яшчэ і як!»

«Што ні восень гэткі знак нам дарэчы...Яшчэ і як!»

Леташнім летам адзін мужчынка ў вёску паехаў: дровы нарыхтоўваў, дах перакрываў, студню чысціў, сена касіў... Адпачываў, карацей, і па поўнай праграме: калі двойчы, калі тройчы на дзень на рэчку хадзіў. Спачатку ў плаўках купаўся, потым — асмялеў: усё роўна ж нікога няма? На бераг неяк вылез, галаву ўгору задраў, стаіць, абсыхае... Аж чуе — шоргат нейкі... Аж бачыць — прыгажуня ідзе: напрасткі, да яго і такая... Сэрца зайшлося!

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю