Навiны
Пухліну памерам з немаўля выдалілі ў падлетка ўрачы ў расійскім Варонежы
Рэпрадуктыўнае здароўе дзяўчыне ўдалося захаваць
Як алергіку перажыць сезон цвіцення раслін?
Вольха, ляшчына, а якраз цяпер цвіце бяроза — самы галоўны мучыцель алергікаў. За ёй рушаць злакі, пустазелле, а ў дадатак узмацняць пакуты будуць споры плесневых грыбоў, якія прысутнічаюць у паветры. Лічыцца, што на пылок раслін рэагуе да 20 % людзей. Як не зблытаць паліноз са звычайнай прастудай і ці можна яго вылечыць, расказвае старшы выкладчык кафедры педыятрыі Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, урач-алерголаг-імунолаг, урач-педыятр Юлія ЗАЙЦАВА.
Камунальнікі будуць аглядаць дамы беларусаў
У аграрыяў кукуруза не на апошнім месцы, наадварот — на яе робіцца вялікая стаўка
У гаспадарках Гомельшчыны пад галоўную кармавую культуру — кукурузу — у гэтым сельскагаспадарчым сезоне адводзяць каля 300 тысяч гектараў, з іх больш за 90 тысяч — на зерне. Каля 30 % будучага ўраджаю «каралевы палёў» плануюць адправіць на плюшчэнне. Працуюць цяпер аграрыі на сяўбе гэтай культуры з улікам умоў надвор’я, аднак тэмп не спыняюць і імкнуцца выконваць усе неабходныя работы ў аптымальна тэхналагічныя тэрміны. Гэта вельмі важна, бо адаб’ецца на ўраджайнасці, а як вынік — і на поспехах у жывёлагадоўлі. За працэсам сяўбы карэспандэнт «Звязды» назірала ў КСУП «Дземяхоўскае» Рэчыцкага раёна.
У Мінску з 1 мая адкрыецца аўтобусны маршрут да Музея авіяцыі і касманаўтыкі
Экспертная супольнасць працягвае абмяркоўваць акцэнты вялікай камандзіроўкі беларускага лідара на Палессе
Чатырохдзённая рабочая паездка кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць стала цэнтральнай падзеяй мінулага і гэтага тыдняў. Аляксандр Лукашэнка наведаў тры раёны — Мазырскі, Петрыкаўскі і Нараўлянскі, дзе на прыкладзе канкрэтных аб’ектаў вывучалася сітуацыя ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, сацыяльнай сферы, у цэлым у эканоміцы. Абмяркоўваліся як прынцыпова важныя пытанні для Прыпяцкага Палесся, так і тое, што датычыцца ўсёй краіны.
Пад Мінскам прайшоў ваенна-гістарычны фестываль па падзеях Першай сусветнай вайны
У Дзярждуме РФ падзякавалі Прэзідэнту Беларусі за дапамогу ў вызваленні вучонага Буцягіна
У Дзярждуме Расіі падзякавалі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за дапамогу ў вызваленні расійскага археолага і гісторыка Аляксандра Буцягіна і жонкі расійскага вайскоўца Ніны Паповай, паведаміла БелТА.