Top.Mail.Ru

Навiны

Даведаліся формулу поспеху на жніве ад уладальніка падарунка ад «Гомсельмаша»

Даведаліся формулу поспеху на жніве ад уладальніка падарунка ад «Гомсельмаша»

Гомельскае прадпрыемства па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі ўзнагародзіла за плённую работу на камбайне «Палессе GS2124» 25-гадовага механізатара Івана Здаравікова з ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна. Ён стаў першым трохтысячнікам у раёне, паставіўшы рэкорд на гомельскай тэхніцы. 

Даведаліся, якім чынам падтрымліваюць механізатараў і іншых удзельнікаў пасяўной у ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна
238

Даведаліся, якім чынам падтрымліваюць механізатараў і іншых удзельнікаў пасяўной у ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Магілёўскага раёна

Гаспадарка, цэнтральная сядзіба якой знаходзіцца ў аграгарадку Рэчкі, адна з перадавых у Магілёўскім раёне. Беларусы яе добра ведаюць па разнастайных мясных вырабах. У гаспадарцы гадуюцца птушкі, свінні, буйная рагатая жывёла, асноўныя кармы нарыхтоўваюцца тут жа на месцы. На 11 тысячах гектараў вырошчваюцца збожжавыя культуры і травы. Работа кіпіць круглы год, але вясновы перыяд наогул вельмі адказны — закладваецца будучы ўраджай. Карэспандэнт «Звязды» даведалася, ад чаго залежыць настрой механізатараў і як гаспадарка забяспечвае іх не толькі тэхнікай, але і абедамі. 


ЗАТ агракамбінат «Зара» задзейнічаў ва ўборачнай камбайны, якія перадалі гаспадарцы па даручэнні Прэзідэнта

ЗАТ агракамбінат «Зара» задзейнічаў ва ўборачнай камбайны, якія перадалі гаспадарцы па даручэнні Прэзідэнта

З раніцы панядзелка ў Магілёве было сонейка, потым пайшоў дождж і ліў, пакуль не дабралася да месца — аграгарадка Рэчкі, дзе знаходзіцца цэнтральная сядзіба знакамітай гаспадаркі. Некалькі тыдняў таму яе наведаў Прэзідэнт: ацаніў работу тутэйшых аграрыяў і паабяцаў дапамагчы з тэхнікай. «Базавыя гаспадаркі мы падтрымліваем», — сказаў ён. Ужо праз тры дні прадстаўнікі «Зары» адправіліся на «Гомсельмаш» за новай тэхнікай. У сезон на яе попыт такі, што без пратэжэ ў асобе кіраўніка дзяржавы прыйшлося б чакаць некалькі месяцаў.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю