Top.Mail.Ru

Навiны

Тэатральны фестываль «Перамога» назваў найлепшыя пастаноўкі на ваенную тэму

Тэатральны фестываль «Перамога» назваў найлепшыя пастаноўкі на ваенную тэму

Сярод 15 спектакляў, якія ўваходзілі ў праграму, былі пастаноўкі гасцей — Нацыянальнага драматычнага тэатра Расіі (Александрынскага тэатра) з Санкт-Пецярбурга. Акрамя таго, сваю пастаноўку «А зоры тут ціхія» на кітайскай мове паказалі навучэнцы тэатра-студыі Еўсцігнея Міровіча Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Дзякуючы ўдзельнікам з сяброўскіх краін фестываль становіцца міжнародным і дазваляе казаць пра подзвіг нашага народа на ўвесь свет. Прынамсі, пра гэта сказаў Руслан Чарнецкі, які з’яўляецца міністрам культуры Беларусі, але тэатралы яго ведаюць як дзеючага артыста. На фестывалі ў яго была асаблівая роля — адзначыць лаўрэатаў.

ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» адкрыўся ў Мінску

ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» адкрыўся ў Мінску

ІІІ Рэспубліканскі тэатральны фестываль «Перамога» стартаваў на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 12 мая. Значнае культурнае мерапрыемства на працягу амаль трох тыдняў аб’яднае тэатральныя калектывы з усёй краіны. Так, да 29 мая гледачы змогуць убачыць 15 спектакляў, якія нагадаюць пра тое, якой дарагой цаной было здабыта мірнае неба над Беларуссю.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю