Навiны
Беларусы ўзялі чатыры залатыя ўзнагароды ў другі дзень ЧС па кікбоксінгу WKF у Калумбіі
Беларускія байцы заваявалі чатыры медалі ў другі дзень чэмпіянату свету па версіі Сусветнай федэрацыі кікбоксінга (WKF) у калумбійскай Картахене, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінспорту.
Беларусы заваявалі тры медалі на чэмпіянаце свету-U23 па барацьбе
Беларускія барцы завяршылі выступленні на маладзёжным чэмпіянаце свету ў амерыканскім Лас-Вегасе з трыма ўзнагародамі, паведаміла БелТА.
Удзельнікі Фестывалю мастацтваў беларусаў свету падзяліліся ўражаннямі
V Фестываль мастацтваў беларусаў свету аб’яднаў 250 удзельнікаў з розных куткоў свету
Як беларусы ацэньваюць умовы жыцця ў сваім населеным пункце — сацдаследаванне
Як беларусы ацэньваюць умовы жыцця ў сваім населеным пункце, расказала начальнік аддзела эканамічнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Ірына Русак, паведаміла БелТА.
Егіпет з 1 жніўня пераходзіць на лічбавыя візы. Як быць беларускім турыстам?
З 1 жніўня Егіпет запускае сістэму лічбавых віз. Як быць беларускім турыстам, расказалі БелТА ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
Беларускія балельшчыкі могуць глядзець Алімпіяду ў інтэрнэце
Беларускія аматары спорту могуць сачыць за алімпійскімі спаборніцтвамі на некалькіх інтэрнэт-платформах. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе НАК.
Беларусы Цюмені захоўваюць старажытны абрад
У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук прайшла сустрэча з расійскімі даследчыкамі, якія вывучаюць традыцыі беларусаў Цюменскай вобласці.
У МЗС прайшла сустрэча з прадстаўнікамі дыяспары
У Міністэрстве замежных спраў прайшло пасяджэнне Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа. Кожны год у снежні на яго прыязджаюць кіраўнікі грамадскіх арганізацый з розных куткоў свету, каб падзяліцца вынікамі работы за год, абмяняцца ідэямі, абмеркаваць перспектывы далейшага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі розных дзяржаўных органаў і ўстаноў.
На святы ў беларускіх здраўніцах адпачнуць каля 25 тысяч чалавек
На навагоднія святы ўсе беларускія санаторыі ўжо цалкам забраніраваны. Чакаецца, што з 25 снежня да 7 студзеня ў іх адпачне 24-25 тысяч чалавек, прычым палова з іх — замежнікі. Кошт навагодняга банкету ў санаторыях сёлета складзе каля 310 рублёў. Ахвотных правесці такім чынам галоўныя зімовыя святы дастаткова, таму знайсці вольныя месцы ўжо цяпер магчыма хіба што выпадкова — толькі калі хтосьці адмовіцца.
Беларусам расказалі, якія кватэры і дамы можна лічыць непрыдатнымі для пражывання
Жыллё можа быць небяспечным для здароўя і жыцця, нават калі яно здаецца звычайным. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».