Top.Mail.Ru

Навiны

Сенатар Юрый Васільцоў — аб сваіх прынцыпах работы ў парламенце і ў гаспадарцы, якую ўзначальвае

Сенатар Юрый Васільцоў — аб сваіх прынцыпах работы ў парламенце і ў гаспадарцы, якую ўзначальвае

Калі чалавек адчувае ўвагу да сваёй работы і мае ўсе неабходныя ўмовы, ён і працуе з іншым настроем, больш зацікаўлена. «Заўжды памятаць, што за поспехамі прадпрыемства, высокімі лічбамі эканамічных паказчыкаў стаяць людзі» — так фармулюе адзін з галоўных прынцыпаў сваёй работы член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, дырэктар ААТ «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Юрый Васільцоў. Восем гадоў ён узначальвае адну з буйных гаспадарак рэгіёна, а ў Савеце Рэспублікі прадстаўляе выбаршчыкаў трох раёнаў Гомельшчыны. Пра людзей працы, развіццё гаспадаркі, работу з моладдзю і тое, як прафесійны вопыт дапамагае ў парламенцкай рабоце,— у інтэрв’ю «МС».

У Гомельскай вобласці зафіксаваны першыя рэкорды жніва

У Гомельскай вобласці зафіксаваны першыя рэкорды жніва

Першыя перамогі ва ўборачнай кампаніі — на рахунку аграрыяў КСУП «Агракамбінат «Холмеч» Рэчыцкага раёна. Менавіта працаўнікі гэтай гаспадаркі першымі не толькі ў сваім раёне, але і ў вобласці пераадолелі знакавую мяжу ў тысячу тон намалочанага і перавезенага збожжа новага ўраджаю.

Як пачынаюць касавіцу ў гаспадарках паўднёва-ўсходняга рэгіёну

Як пачынаюць касавіцу ў гаспадарках паўднёва-ўсходняга рэгіёну

Аграрыі Гомельшчыны паступова набіраюць тэмпы нарыхтоўкі сенажу з траў першага ўкосу. Цяпер трава знаходзіцца ў найбольш спрыяльнай фазе для ўборкі, і перад гаспадаркамі стаіць задача своечасова забяспечыць кармавую базу для буйной рагатай жывёлы на наступны зімова-стойлавы перыяд. Работы ў палях імкнуцца весці без затрымак.


На пяцігодку стаіць задача забяспечыць комплекс меліярацыйных работ на плошчы 431 тысяча гектараў

На пяцігодку стаіць задача забяспечыць комплекс меліярацыйных работ на плошчы 431 тысяча гектараў

Падчас нядаўняй вялікай камандзіроўкі на Гомельшчыну Прэзідэнт указаў на неабходнасць разумных і адказных адносін да меліяраваных зямель. Захаванне ўрадлівасці глебы, па словах беларускага лідара, з’яўляецца дзяржаўнай задачай. Асаблівае значэнне, удакладніў Аляксандр Лукашэнка, меліярацыя набывае на поўдні Беларусі. Адказным за меліярацыю Прэзідэнт даручыў усё пракантраляваць. «На Палессі гэта найважнейшае пытанне», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Гэтай актуальнай тэме была таксама прысвечана нарада, якая прайшла ў дзяржаўным аб’яднанні «Белводгас» з удзелам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леаніда ЗАЙЦА.

У аграрыяў кукуруза не на апошнім месцы, наадварот — на яе робіцца вялікая стаўка

У аграрыяў кукуруза не на апошнім месцы, наадварот — на яе робіцца вялікая стаўка

У гаспадарках Гомельшчыны пад галоўную кармавую культуру — кукурузу — у гэтым сельскагаспадарчым сезоне адводзяць каля 300 тысяч гектараў, з іх больш за 90 тысяч — на зерне. Каля 30 % будучага ўраджаю зерня «царыцы палеў» плануюць адправіць на плюшчэнне. Працуюць цяпер аграрыі на сяўбе гэтай культуры з улікам умоў надвор’я, аднак тэмп не спыняюць і імкнуцца выконваць усе неабходныя работы ў аптымальна тэхналагічныя тэрміны. Гэта вельмі важна, бо адаб’ецца на ўраджайнасці, а як вынік — і на поспехах у жывёлагадоўлі. За працэсам сяўбы карэспандэнт «Звязды» назірала ў КСУП «Дземяхоўскае» Рэчыцкага раёна.

Марафон добраўпарадкавання на Гомельшчыне

Марафон добраўпарадкавання на Гомельшчыне

Ва ўсіх раёнах Гомельшчыны працоўныя дэсанты актыўна ўключыліся ў навядзенне парадку на вуліцах населеных пунктах, у парках і скверах, тэрыторыях прадпрыемстваў, месцах баявой славы. 

Каля 10 тысяч адзінак тэхнікі задзейнічаюць у веснавых палявых работах на Гомельшчыне

Каля 10 тысяч адзінак тэхнікі задзейнічаюць у веснавых палявых работах на Гомельшчыне

Поўная мабілізацыя рэсурсаў

Гомельшчына трымае снежны ўдар
282

Гомельшчына трымае снежны ўдар

Да барацьбы са снегам актыўна далучаюцца жыхары рэгіёна. Прадпрыемствы, арганізацыі, установы, прадстаўнікі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання выходзяць на расчыстку тэрыторый, дапамагаюць камунальным службам у складаных умовах бесперапыннага снегападу. 

У Ташкенце і Мінску ўзгадваюць вызваліцеля Беларусі

У Ташкенце і Мінску ўзгадваюць вызваліцеля Беларусі

Беларуская і ўзбекская паэтычная моладзь паядналася, каб адзначыць юбілей узбекскага паэта Султана Джуры, які загінуў на Гомельшчыне ў Вялікую Айчынную вайну. 

Юных талентаў узнагародзілі на Гомельшчыне

Юных талентаў узнагародзілі на Гомельшчыне

Урачыстае ўручэнне штогадовых прэмій аблвыканкама па падтрымцы творчай моладзі рэгіёна прайшло ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю