Навiны
379
Святкаванні ў Дзень славянскага пісьменства і культуры пачынаюцца ў Мінску з богаслужэння
23.05.2025
Пасля ўсе ахвотныя могуць стаць удзельнікамі хрэснага ходу ад Свята-Духава кафедральнага сабору да Мінскага замшчышча. Ужо 40 гадоў (з 1986-га) ў Беларусі 24 мая адзначаецца Дзень славянскага пісьменства і культуры. Паколькі ён звязаны з памяццю раўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, якіх у гэты дзень ушаноўвае Царква, то ўрачыстасці пачынаюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы сталіцы Беларусі: адзін з прыдзелаў гэтага храма асвяцілі ў гонар братоў-прапаведнікаў хрысціянства.