Навiны
Галоўнай узнагародай Ганна МІСАВЕЦ лічыць здароўе, поспехі і вясёлыя ўсмешкі дзяцей. А іх у яе — шасцёра!
Для жыхаркі Драгічына Ганны Місавец сям’я заўсёды была галоўнай жыццёвай каштоўнасцю. Разам з мужам яна выхоўвае шэсцярых дзяцей, падтрымлівае сямейныя традыцыі і вучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, паважаць старэйшых і берагчы родных. У 2025 годзе шматдзетная маці была ўдастоена высокай дзяржаўнай узнагароды — ордэна Маці.
Як праходзіць корманарыхтоўчая кампанія ў аграгарадку Дзеткавічы, пацікавіліся карэспандэнты «Звязды»
У ААТ «Агра-Дзеткавічы» Драгічынскага раёна завяршаецца адзін з найважнейшых этапаў сельскагаспадарчага сезона — нарыхтоўка кармоў першага ўкосу. Ад таго, наколькі якасна будуць выкананы гэтыя работы сёння, залежыць прадукцыйнасць жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі на працягу ўсяго года.
Пабачыла свет кніга «Забвения не будет: брестские сёстры Хатыни»
Разам сабраны нарысы, артыкулы, у якіх расказваецца пра лёс паселішчаў Брэсцкай воблаасці, якія былі спалены фашысцкімі карнікамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кніга падрыхтавана пад кіраўніцтвам рэдакцыйнай калегіі на чале з Таццянай Міхайлаўнай Гагакавай. Асновай выдання сталі публікацыі ў абласной газеце «Заря»: у 2024 годзе газета рэалізавала творчы даследчыцкі, публіцыстычны праект «Забвения не будет». У кнізе выкарыстаны фотаздымкі, прадастаўленыя Пракуратурай Брэсцкай вобласці, рэдакцыямі раённых газет Брэстчыны, абласной газеты «Заря».