Top.Mail.Ru

Навiны

З фонду Прэзідэнта выдзелена больш за 3,6 млн рублёў на рэстаўрацыю храмаў у Жыровічах і Будславе

З фонду Прэзідэнта выдзелена больш за 3,6 млн рублёў на рэстаўрацыю храмаў у Жыровічах і Будславе

З фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы культуры і мастацтва будзе накіравана 3,66 млн рублёў на рэстаўрацыю іканастаса Успенскага сабора Свята-Успенскага манастыра ў Жыровічах і рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў касцёле Успення Прасвятой Дзевы Марыі ў Будславе. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 11 чэрвеня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У Жыровічах ушанавалі абраз Божай Маці
149

У Жыровічах ушанавалі абраз Божай Маці

У духоўным праваслаўным цэнтры, Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыр, прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя з’яўленню абраза Божай Маці Жыровіцкай. Гэта адна з галоўных святынь Беларусі, якая ўшаноўваецца і праваслаўнымі, і каталікамі. З самым маленькім з цудатворных нерукатворных абразоў — памерам 5,6 на 4,4 см — звязаны шматлікія цуды, якія адбываліся як у мінулыя стагоддзі, так і ў наш час. Першыя з іх звязаны са з’яўленнем святыні. Па паданні вясной 1470 года ў лесе юныя пастушкі заўважылі незвычайнае ззянне, якое зыходзіла ад абраза. На тым месцы была пабудаваная царква. Калі ў ХVI стагоддзі яна згарэла, адбылося яшчэ адно дзіва — на камяні дзеці ўбачылі Дзеву незвычайнай прыгажосці, якая трымала ў руках абраз. 

Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр запрашае на духоўныя выхадныя
190

Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр запрашае на духоўныя выхадныя

У Велікодны перыяд тут можна не проста больш даведацца пра традыцыі, але і адчуць атмасферу манастырскага жыцця: наўпрост пажыць у адной з галоўных святынь Беларусі. 

Духоўны прыстанак: Жыровічы

Духоўны прыстанак: Жыровічы

У нашай краіне вядзецца работа па стварэнні духоўных цэнтраў, якія стануць новымі кропкамі прыцяжэння для вернікаў. З такой прапановай у лютым на сустрэчы з прадстаўнікамі вядучых канфесій выступіў Прэзідэнт. Праваслаўныя католікі, іўдзеі і мусульмане ўжо вызначылі месцы, на базе якіх будзе весціся дзейнасць, накіраваная на ўмацаванне згоды ў грамадстве, асвету, захаванне і вывучэнне духоўных і культурных традыцый. На ўзроўні Ураду рэалізуецца комплекс мерапрыемстваў па падтрымцы цэнтраў прыцяжэння для вернікаў. 


Аляксандр Лукашэнка: «Рэлігійны мір і спакой — адзін са складнікаў ўсеагульнага нашага міру»

Аляксандр Лукашэнка: «Рэлігійны мір і спакой — адзін са складнікаў ўсеагульнага нашага міру»

Надзённыя пытанні і духоўныя каштоўнасці — акцэнты паездкі кіраўніка дзяржавы ў святое месца.

Юбілеі, рэканструкцыі і гісторыі святыняў аб’ядноўваюць праваслаўных вернікаў па ўсёй краіне

Юбілеі, рэканструкцыі і гісторыі святыняў аб’ядноўваюць праваслаўных вернікаў па ўсёй краіне

Гэты год багаты на юбілейныя даты, звязаныя з праваслаўнай духоўнай традыцыяй. Ад Полацка да Жыровічаў праходзяць урачыстасці. А яшчэ вядуцца рэканструкцыі храмаў, адбываюцца прэзентацыі культурна-асветніцкіх ініцыятыў.


Яўленне Жыровіцкай іконы Божай Маці святкуюць праваслаўныя вернікі

Яўленне Жыровіцкай іконы Божай Маці святкуюць праваслаўныя вернікі

У цэнтры беларускага праваслаўя вялікае свята.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю