Навiны
«Амкадор-Лесмаш» плануе пашырыць кааперацыю з партнёрамі ў Карэліі
ТАА «Амкадор-Лесмаш» плануе пашырыць кааперацыю з партнёрамі ў Карэліі, паведамляе БелТА.
З мая 2026 года беларусы змогуць лятаць з Мінска ў яшчэ адзін расійскі горад
У маі 2026 года будзе запушчаны прамы авіярэйс паміж Мінскам і Петразаводскам. Аб гэтым паведамляе «Мінская Праўда».
У Мінску заклалі капсулы з зямлёй з месцаў пахаванняў беларусаў—ахвяраў фінскіх лагераў
У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўнік рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна-культурная аўтаномія беларусаў Карэліі» Святлана Барташэвіч і дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Якабсон, прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Карэліі, айцец Фёдар з мінскага прыхода ў гонар Усіх Святых і навучэнцы 43 гімназіі і СШ № 70 г. Мінска.
Дэлегацыя беларусаў Карэліі прыехала на радзіму
На працягу пяці дзён прадстаўнікі рэгіянальнай грамадскай арганізацыі «Нацыянальна- культурная аўтаномія беларусаў Карэліі» наведваюць гістарычныя мясціны, знаёмяцца з культурай і прадпрыемствамі Беларусі, наладжваюць кантакты з беларускімі ўстановамі. Госці ўжо пабывалі ў мемарыяльным комплексе «Дзецям — ахвярам вайны» ў Жлобінскім раёне. Старшыня нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Карэліі Святлана Барташэвіч перадала работнікам музея ў Чырвоным Беразе дыск з запісамі ўспамінаў яе маці, якая ў дзяцінстве таксама была ў канцлагеры. Уразіла нашых суайчыннікаў экскурсія па мемарыяльным комплексе «Ала». Пабывалі яны і ў памятнага знака, прысвечанага аперацыі «Баграціён», а ў Светлагорскі краязнаўчы музей прадстаўнікі дыяспары перадалі, сабраныя імі дакументальныя матэрыялы пра дзвюх удзельніц гэтай аперацыі — ураджэнак Беларусі і Расіі.