Навiны
Шматдзетная сям’я з Краснаполля пра свае захапленні, любоў да малой радзімы, выхаванне дзяцей
Нядаўна Таццяна і Аляксандр Казловы як шматдзетная сям’я атрымалі ключы ад двухпакаёўкі ў трохпавярховіку па вуліцы Ленінскай у Краснаполлі. Сужэнцы задаволены — цяпер у іх ёсць уласнае жыллё, дзе будуць расці іх дзеці, гасціць радня і гатавацца духмяны хлеб. А галоўнае, у Таццяны і Аляксандра ёсць свой рэцэпт шчасця, якім яны ахвотна падзяліліся з карэспандэнтамі «Звязды».
Краснапольскі бацюшка Мікалай пра веру, патрыятызм і сваю місіянерскую дзейнасць
32-гадовага свяшчэнніка Мікалая Ляшкевіча ведаюць нават тыя, хто асабіста з ім не знаёмы. Малады клірык актыўна прасоўвае асновы хрысціянскай веры ва ўсіх сацсетках і месенджарах. У яго сотні тысяч і нават мільёны праглядаў. Дзякуючы яму шмат хто адкрыў для сябе не толькі шлях да Бога, але і Краснаполле — маленькі гарадскі пасёлак на паўднёвым усходзе Магілёўшчыны, які моцна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС і напалову апусцеў.