Навiны
Віцебск збірае радзімазнаўцаў
19-20 лістапада 2026 г. у Віцебску пройдзе XII навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край». Арганізатары — Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей. Канферэнцыя прымеркавана да 175-годдзя з дня нараджэння легендарнага даследчыка даўніны А. П. Сапунова.
Плённа супрацоўнічаюць бібліятэкары Пскова і Віцебска
Адлегласць ад Віцебска да Пскова складае па трасе 344 км. Дабрацца з аднаго горада ў другі можна крыху меней як за пяць гадзін. Пскоўская і Віцебская вобласці маюць агульную мяжу і вельмі актыўна супрацоўнічаюць у фармаце расійска-беларускага ўзаемадзяння. Існуе пагадненне аб супрацоўніцтве і паміж абласнымі бібліятэкамі — Віцебскай імя У. І. Леніна і Пскоўскай імя В. Я. Курбатава.
У падарожжа па Віцебску запрашае Падліпскі
Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна прадаўжае творчы праект «Краязнаўчыя сустрэчы». Чарговая сустрэча чытачоў, наведвальнікаў бібліятэкі, усіх, хто імкнецца адкрыць віцебскія таямніцы, была прысвечана знаёмству з кнігай вядомага ў краіне і за яе межамі краязнаўчага пісьменніка Аркадзя Падліпскага «Працяг сапраўдных вандровак па старому Віцебску».