Навiны
Сапраўдны бераг мары з’явіўся ў аграгарадку Любань Вілейскага раёна
Праект грамадзянскай ініцыятывы ў Мінскім аблвыканкаме быў прадстаўлены менавіта пад такой цудоўнай назвай — «Бераг мары». І ён атрымаў свой працяг. Цяпер тэрыторыя каля мясцовай сажалкі стала сапраўдным месцам прыцягнення са сваёй невялікай дзіцячай пляцоўкай, лавачкамі і нават новым мостам. Пагутарыўшы са старшынёй ініцыятыўнай групы, пенсіянерам Васілём КІСЯЛЁМ, мы даведаліся, як за непрацяглы час удалося стварыць такую прыгажосць.
У Цэнтральным рэгіёне стартавала акцыя па азеляненні «Мінская вобласць: Сад адзінства»
Дзякуючы ёй Любань упрыгожылі 300 новых дрэў...
Лукашэнка расказаў аб двух шляхах у развіцці вытворчай сферы Беларусі
У развіцці вытворчай сферы Беларусі ёсць два шляхі — паглыбленне бягучых кампетэнцый і будаўніцтва новых прадпрыемстваў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 23 мая на выязной нарадзе па пытаннях будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю горна-абагачальнага комплексу ў Любанскім раёне, паведамляе БелТА.
Аляксандр Лукашэнка: «Мы не памыляемся, што займаемся здабычай вельмі карысных і патрэбных мінеральных угнаенняў»
Чаму новы горна-абагачальны комплекс — больш чым проста прадпрыемства
Дзякуючы гераічным учынкам людзей былі вызвалены гарады і гарадскія пасёлкі
Аб подзвігах насельніцтва гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, узнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны».