Навiны
Мсціслаўскі раён наглядна прадэманстраваў, што з’яўляецца драйверам яго развіцця
Вопыт быў наглядна прадэманстраваны падчас семінара-практыкуму для гарадскіх і раённых кіраўнікоў прадстаўнічай улады, прадстаўнікоў мясцовага кіравання і самакіравання. Месцам падзей стаў аграгарадок Капачы Мсціслаўскага раёна. Менавіта гэты сельсавет стаў найлепшым у вобласці па выніках работы за мінулы год сярод органаў мясцовага самакіравання.
Мсціслаўшчына запрашае на фестываль сямейных традыцый
З 13 па 15 мая Цэнтралізаваная клубная сістэма Мсціслаўскага раёна праводзіць фестываль сямейных традыцый «Родны кут». Мерапрыемства прысвечана Году беларускай жанчыны.
Як на прыкладзе аднаго сельсавета дэпутаты працуюць з насельніцтвам
Штогод у Мсціслаўскім раёне Магілёўшчыны рэалізуюцца дзясяткі праектаў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця. І дэпутаты ў гэтым задзейнічаны непасрэдна. Як гэта робіцца, мы паназіралі на прыкладзе Капачоўскага сельсавета, дзе нядаўна правялі выязную сесію. Кіраўнікі арганізацый, прадстаўнікі райвыканкама, дэпутаты раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў, старасты, члены Камітэта грамадскага тэрытарыяльнага органа самакіравання падзяліліся сваімі напрацоўкамі і намецілі новыя планы.