Навiны
Змянілі сталіцу на аграгарадок. І жыццё падказвае, што выбар правільны
Ужо гадоў 10 сям’я Грахоўскіх-Гірыновічаў жыве ў аграгарадку Пятрэвічы Навагрудскага раёна. «Здавалася, у Мінску ўсё складвалася, у нас была работа, жыллё. Іншыя, напэўна, і трымаліся б за сталіцу, але мы вырашылі пераехаць на радзіму мужа. Сёння я тут адчуваю сябе нават больш сваёй, чым ён. Бывае, што з мужам абмяркоўваем, ці правільна ўсё зрабілі, ці не шкадуем аб пераездзе? Ды ні кропелькі!» — дзеліцца ўладальніца ордэна Маці Вольга Грахоўская.
Развіццё турыстычнай сферы на месцах у Гродзенскай вобласці абмеркавалі на тэматычным семінары
На Гродзеншчыне адбыўся семінар «Роля органаў мясцовага самакіравання ў развіцці турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці на прыкладзе Навагрудскага раёна». Удзел у ім прынялі старшыні Гродзенскага абласнога, гарадскога і раённых Саветаў дэпутатаў. Удзельнікі абмеркавалі турыстычны патэнцыял Навагрудскага раёна, перспектывы развіцця экскурсійных маршрутаў і падзейнага турызму, а таксама ўзаемадзеянне мясцовых органаў кіравання і самакіравання ў сферы развіцця і папулярызацыі турызму. Удзельнікам мерапрыемства былі прапанаваны пазнавальныя экскурсіі па турыстычных аб’ектах Навагрудка.