Top.Mail.Ru

Навiны

З 4 па 6 чэрвеня ў Светлагорску пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокi»

З 4 па 6 чэрвеня ў Светлагорску пройдзе спартыўна-культурны фестываль «Вытокi»

Спартыўна-культурны фестываль «Вытокi» ўпершыню прайшоў у 2021 годзе, і ўсяго за чатыры гады яго ўдзельнікамі сталі больш за 400 тысяч чалавек. На гэты раз цэнтрам прыцягнення для аматараў спорту, культуры і актыўнага сямейнага адпачынку стане г. Светлагорск (Гомельская вобласць). Арганізатарамі выступілі Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь, Гомельскі аблвыканкам, ТАА «АртХаос», ТАА «БелБрэндАўдыт».

Прэзідэнт НАК: Камунікацыяй і ўзроўнем супрацоўніцтва з Міжнародным алімпійскім камітэтам на сёння мы задаволены

Прэзідэнт НАК: Камунікацыяй і ўзроўнем супрацоўніцтва з Міжнародным алімпійскім камітэтам на сёння мы задаволены

Пасля алімпійскага 2024 года яго «зменшчык» у спартыўным плане здаецца спакойным для НАК Беларусі — наступная, ужо зімовая Алімпіяда — адбудзецца ў 2026-м. Аднак нядаўна адбылася знакавая падзея — новым прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта ўпершыню абрана жанчына. Томаса Баха на пасадзе кіраўніка МАК змяняе вядомая ў мінулым плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка Кірсці Ковентры з Зімбабвэ. У сувязі з гэтым ці можна беларускім спартсменам чакаць хуткага поўнага вяртання на міжнародную арэну? Пра гэта і многае іншае расказвае прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка.


Дзмітрый Лукашэнка перавыбраны старшынёй Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

Дзмітрый Лукашэнка перавыбраны старшынёй Прэзідэнцкага спартыўнага клуба

У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта на агульным сходзе рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» яго старшынёй перавыбраны Дзмітрый Лукашэнка. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе НАК.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю