Навiны
Расплата праз 11 гадоў: паляўнічы заплаціць больш за 160 тысяч рублёў за забойства зубра
Суд Петрыкаўскага раёна задаволіў іск пракурора аб спагнанні з замежнага грамадзяніна страты за незаконную здабычу зубра. Сума перавысіла 162 тысячы рублёў. Пра гэта паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласці.
Абставіны трагічнага пажару высвятляюць следчыя ў Петрыкаўскім раёне
«Балбатлівая жонка», «Матулін клопат». Батлеечныя спектаклі пакажуць на «Клічы Палесся»
Інтэрактыўная пляцоўка «Тэатральная майстэрня «Батлейка ў гасцях у казкі» разгорнецца на фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які пройдзе 15 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, паведамілі БелТА арганізатары.
Сенатар: Сіла дзяржавы — у беражлівых адносінах да таго, што дадзена прыродай і створана чалавекам
Такім меркаваннем з карэспандэнтам zviazda.by па выніках рабочай паездкі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка ў Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці падзяліўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Андрэй Крываносаў.
У Петрыкаўскім раёне мужчына цудам выжыў пасля ўдару маланкі, якая забіла 71 карову
У Петрыкаўскім раёне ўдар маланкі стаў прычынай гібелі 71 каровы, а таксама ледзь не забраў жыццё жывёлавода, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.
Шарснёў хацеў бы пакуль сумяшчаць работу ў Кіраўніцтве справамі з пасадай кіраўніка федэрацыі футбола
Мікалай Шарснёў, які нядаўна назначаны намеснікам кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі, хацеў бы пакуль сумяшчаць гэту работу з пасадай старшыні асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Пра гэта паведамляе БелТА.