Навiны
245
Як развівалася транспартная інфраструктура напярэдадні вайны
15.05.2026
Адной з «падводных плыняў» жыцця чыгунак перадваеннага СССР, у тым ліку і беларускіх земляў, была спрэс забытая сёння рэч — нефармат стандарту шляхоў. Гэта дэталь была спароджаная вынікамі замежнапалітычных падзей 1939–1940 гадоў. Вярнуўшы восенню 1939 года Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, прыняўшы ў сям’ю савецкіх рэспублік Прыбалтыку і Малдавію, Саюз аўтаматычна атрымаў у спадчыну «праблему 89 мм». Раскажам аб гэтым феномене падрабязней.