Навiны
Саудаўская Аравія нанесла два ўдары па лодках у Емене — загінулі восем рыбакоў
Мінімум восем рыбакоў сталі ахвярамі ўдараў авіяцыі аравійскай кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй па ўзбярэжжы еменскай правінцыі Таіз на паўднёвым захадзе краіны. Аб гэтым піша SB.by.
У Саудаўскай Аравіі заявілі аб пацярпелых пры атацы на пасажырскі тэрмінал аэрапорта Эр-Рыяда
Галоўнае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі Саудаўскай Аравіі заявіла аб пацярпелых у выніку сённяшняга нападзення на міжнародны аэрапорт імя караля Халіда ў Эр-Рыядзе, паведамляе тэлеканал Al Jazeera.
Лукашэнка: Беларусь адкрыта для шчырага дыялогу з Саудаўскай Аравіяй
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Караля Саудаўскай Аравіі Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда і наследнага прынца, прэм'ер-міністра Мухамеда бен Сальмана бен Абдэль Азіза аль-Сауда з Нацыянальным днём. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларуска-саудаўскі дзелавы савет пройдзе ў Мінску 15 ліпеня
Беларуска-саудаўскі дзелавы савет пройдзе ў Мінску 15 ліпеня. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Нацыянальным цэнтры падтрымкі экспарту Беларусі.
Верталёт разбіўся ў Саудаўскай Аравіі, загінулі 14 чалавек
Не менш за 14 чалавек загінулі ў выніку крушэння верталёта Саудаўскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco на ўсходзе каралеўства. Пра гэта інфармуе Савудаўскае агенцтва друку са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве энэргетыкі, перадае БелТА.
Беларусь і Саудаўская Аравія разглядаюць варыянты для актывізацыі ўзаемнага гандлю
Стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Саудаўскай Аравіі ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, прамысловай, сельскагаспадарчай і гуманітарнай сферах абмеркавалі ў Мінску. У Міністэрстве замежных спраў пад старшынствам першага намесніка міністра Сяргея Лукашэвіча прайшло пасяджэнне беларускай часткі сумеснага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве з Саудаўскай Аравіяй, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Саудаўскай Аравіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саудаўская Аравія аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Адпаведны ўказ № 90 кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 сакавіка, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь і Саудаўская Аравія плануюць адмяніць візы пры паездках службовых асоб
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 63, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў для кароткатэрміновых паездак уладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Найстарэйшы жыхар Саудаўскай Аравіі памёр ва ўзросце 142 гадоў
У Саудаўскай Аравіі ва ўзросце 142 гадоў памёр доўгажыхар Насэр Аль-Вадаі. Пра гэта паведамляе БелТА.
У Саудаўскай Аравіі пабудуюць першы ў свеце «Нябесны стадыён»
Саудаўская Аравія прадставіла планы будаўніцтва спартыўнай пляцоўкі NEOM Sky — першага ў свеце «нябеснага стадыёна». Пра гэта піша выданне Construction Review. Паведаміла БелТА.