Навiны
Ці магчыма перавесці «садовы» домік у жылое памяшканне, калі ён не ў садаводчым таварыстве, а ў вёсцы?
Надзея Мікалаеўна пражывае ў в. Васілінкі Слуцкага раёна. Жанчына марыць аб тым, каб перавесці свой садовы домік у «жылы», але мясцовыя ўлады не даюць на гэта дазвол. Як паведаміла жанчына, у 1992 годзе па рашэнні райвыканкама ёй індывідуальна выдзелілі ўчастак паміж жылымі дамамі ў вёсцы. «Там можна было пабудаваць садовы домік, займацца садоўніцтвам: я так і зрабіла. Плаціла падатак у сельсавет. А ў 2002-м перавезла ў Васілінкі бацькоў. Каб зарэгістраваць іх у доміку, напісала заяву ў сельсавет — маму і тату прапісалі. Ніхто тады не сказаў, што так рабіць нельга ці немагчыма». Пасля яна паспрабавала прапісаць сястру, але атрымала адмову. І вось ужо чатыры гады Надзея Мікалаеўна спрабуе вырашыць праблему, зрабіла дакументы, але ўсё без выніку. Са сваім пытаннем жанчына прыйшла на прыём да старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксея Кушнарэнкі...