Навiны
Пачаўся прыём заявак на рэспубліканскі конкурс для юных журналістаў «Старт»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб'явіў аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу для юных журналістаў «Старт». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў, члены аб’яднанняў юных журналістаў ва ўзросце да 18 гадоў, паведамілі sb.by у прэс-службе ўстановы адукацыі.
Дроны-паштальёны, цукровыя паштоўкі. У Брэсце прэзентавалі 60 стартапаў для «100 ідэй для Беларусі»
У Брэсце 30 студзеня на абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прэзентавалі 60 лепшых стартапаў рэгіёна, паведамляе БелТА.
Стартапы з’яўляюцца адным з фактараў узнаўлення тэхналагічнага бізнесу
Велізарны патэнцыял Беларусі — у творчай моладзі. І ён да канца не выкарыстаны. Паколькі ў рэйтынгах па ўзроўні развіцця чалавечага капіталу мы займаем нашмат больш высокія пазіцыі, чым па эканамічных паказчыках. І па колькасці стартапаў мы яшчэ не выйшлі да здавальняльнай планкі. Стартапы, а кажучы айчыннай тэрміналогіяй, малыя інавацыйныя кампаніі, з’яўляюцца глебай для ўзнаўлення і развіцця бізнесу. Несумненна, не ўсе ідэі спрацоўваюць, не ўсе праекты знаходзяць свайго спажыўца і дасягаюць камерцыйнага поспеху. Але шлях адолее той, хто ідзе. Тым больш што цікавасць да прадпрымальніцтва ў нашай моладзі вельмі высокая. Але неабходна яе падмацаваць інфраструктурай і фінансавым складнікам. Пра гэта гаварылі на вытворча-практычнай канферэнцыі «Стартап-рух — шанц і сацыяльны ліфт для моладзі Беларусі».
У Беларусі стартуюць ЦЭ і ЦТ у адзіныя тэрміны
У Беларусі сёння стартуе цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) і цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у адзіныя тэрміны, паведамляе БелТА.