Навiны
Заблудзіў у лесе: што рабіць, каб выжыць і знайсці дарогу?
Жнівень... Грыбы пайшлі, журавіны на падыходзе, і ў лясы накіраваліся тысячы аматараў дароў прыроды. Ды толькі заўсёды ёсць рызыка захапіцца, паглыбіцца ў гушчар і... не знайсці дарогу назад.
Мабыць, кожны ў той ці іншай ступені ведае набор правіл арыентавання на мясцовасці і выжывання ў дзікім асяроддзі. Яшчэ ў пачатковай школе вучаць, як карыстацца компасам, вызначаць напрамак свету па сонцы і моху на дрэвах. Многія з лёгкасцю назавуць мінімальны набор рэчаў, якія трэба мець з сабой пры выхадзе на прыроду: зараджаны тэлефон, запалкі, нож, аптэчку. Большасць ведае, што важна не проста запомніць месца і час уваходу ў лес, але і паведаміць аб гэтым блізкім. І, вядома, звяртаць увагу на розныя арыенціры.
А калі дарога назад усё ж згублена? Як сябе паводзіць, каб паспяхова выбрацца з лесу і балота, чым можна прагнаць голад, калі бяда дагнала без адзінай крошкі ў кішэні, расказаў начальнік службы пошукава-ратавальных работ і пажаратушэння пажарна-аварыйнага атрада Мінскай вобласці Андрэй ДАЛГОВІЧ.