Навiны
Нязгасны агонь памяці. 11 красавіка — Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
У адпаведнасці з рашэннем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. Пра гэта паведамляе БелТА.
Увага — на бяспечны адпачынак дзяцей у лагерах
Напярэдадні летніх канікулаў прафсаюзы праводзяць маніторынгі дзіцячых аздараўленчых лагераў і цэнтраў. На асаблівым кантролі — як бяспечны адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак, так і ўмовы працы персаналу.
У Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў жахі вайны ўспаміналі ў Трасцянцы
11 красавіка 1945 года вязні нацысцкага канцлагера Бухенвальда на чале з інтэрнацыянальным палітычным цэнтрам паднялі ўзброенае паўстанне, у выніку якога захапілі лагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў. Наша краіна памятае страшную трагедыю той жудаснай вайны, і ў гэтую пятніцу тысячы мінчан і гасцей сталіцы прыйшлі ў мемарыяльны комплекс «Трасцянец», каб ускласці кветкі і аддаць даніну памяці тым людзям, якія сталі ахвярамі фашызму.