Навiны
У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту адбыўся канцэрт «Грузія ў маім сэрцы»
Парушыў звыклую цішыню самабытнай, гістарычнай вёскі, што ў Строчыцах, сваімі крэатыўнымі рытмамі ансамбль грузінскага танца «Сонечная Грузія» (кіраўнік — Дыяна Дараселія), і зачаравальны голас спявачкі Daro. Артысты стварылі своеасаблівы культуралагічны партал, што перанёс беларускіх гледачоў у краіну з бурлівымі горнымі рэкамі і прыгожым, ганарлівым і таленавітым народам, які шануе сваю высокую культуру і дорыць яе сваім сябрам. Атмасфера цяпла, утульнасці і майстар-класы па грузінскіх танцах — прадказальная кульмінацыя мерапрыемства.
Каб у Беларусь прыйшла вясна, нашы продкі яе гукалі
Пра гэта нагадалі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
На асаблівым кантролі — барацьба з дамашнім гвалтам
У Першамайскім РУУС сталіцы прайшло прафілактычнае мерапрыемства ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Побыт».
У Строчыцах крэатыўна прайшло Купалле
У Беларускім Дзяржаўны музеі народнай архітэктуры і побыту 21 чэрвеня адбылося летняе свята ў гонар Сонца і найвышэйшага росквіту прыроды.
Якіх кулінарных традыцый прытрымліваліся мінчане ў савецкі час
У працяг папярэдняй «кулінарнай» экспазіцыі зацікаўлены чытач можа завітаць на выстаўку Музея гісторыі горада Мінска «Гастранамічная культура Мінска. ХХ стагоддзе», дзе можна паглыбіцца ў атмасферу савецкай паўсядзённасці, рэшткі якой і дагэтуль захоўваюцца ў кожным доме. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту.