Навiны
У МЖКГ нагадалі, якія дакументы патрэбныя для рэгістрацыі дамашніх жывёл
Заяву для рэгістрацыі дамашняй жывёлы неабходна падаць у службу «Адно акно» мясцовага органа ўлады на працягу трох дзён з дня набыцця гадаванца (шчанюкі і кацяняты павінны быць зарэгістраваныя ва ўзросце ад 3 да 3,5 месяца). У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі расказалі пра тое, якія дакументы трэба мець пры сабе ўладальніку чацвераногага гадаванца, паведаміла sb.by.
Пытанне ўтрымання ў горадзе сяброў чалавека хвалюе не толькі іх гаспадароў
Жарсці на тэму сабак не сціхаюць у сацыяльных сетках, прычым да іх далучаюцца не толькі гаспадары жывёл, але і тыя, хто іх не трымае. Калі першых абурае неабходнасць рэгістраваць гадаванца і плаціць падатак, то другія скардзяцца, што гарады ператварыліся ў сабачыя туалеты і ўжо трэба для сабачнікаў уводзіць падатак за шкоду навакольнаму асяроддзю. Часам і некаторыя сабачнікі адзначаюць, што грэбуюць хадзіць тымі сцежкамі, па якіх ужо прайшліся іх несумленныя «калегі».