Навiны
Беларускія медыкі паспяхова спалучаюць векавы вопыт і сучасныя інавацыі
На чыгуначных пуцях у Беларусі за паўгода адбылося 26 выпадкаў траўміравання людзей
Траўматызм зніжаецца, але рызыкі застаюцца: у ФПБ назвалі найбольш распаўсюджаныя парушэнні аховы працы
Тэхнічныя інспектары працы вызначылі найбольш частыя парушэнні патрабаванняў аховы працы, якія выяўляюцца ў арганізацыях розных галін. Высновы зроблены на аснове аналізу практыкі грамадскага кантролю.
Чалавечы фактар і цана памылкі: галіновы прафсаюз Магілёўшчыны прааналізаваў прычыны траўматызму ў 2025 годзе
Тэхнічная інспекцыя працы Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў гандлю, спажывецкай кааперацыі і прадпрымальніцтва падвяла вынікі 2025 года.
«Быў распрацаваны план». Што робяць у Мінску, каб знізіць траўматызм пры катанні на цюбінгах
У Мінску паступова зніжаецца колькасць траўмаў, атрыманых жыхарамі сталіцы пры катанні на цюбінгах. Пра гэта расказаў старшыня камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, перадае БелТА.
Больш за 7,8 тыс. чалавек у Беларусі атрымалі галалёдныя і халадовыя траўмы за два месяцы зімы
Як пазбегнуць сезоннага траўміравання
У апошнія дні 2025 года ў Беларусь прыйшло сапраўды зімовае надвор’е з маразамі. Аднак сіноптыкі абяцаюць хуткую змену тэмпературы з мінуса на плюс і папярэджваюць аб галалёдных з’явах. У такі перыяд колькасць пацыентаў траўмапункта са стандартных 10–15 чалавек за змену можа рэзка павялічыцца да 70. Медыкі да такіх сітуацый гатовы, але паведамляюць, што звяртацца з траўмамі неабавязкова ў стацыянары. Траўматолагі прымаюць пацыентаў у паліклініках, прычым як у рабочыя гадзіны, так і ў выхадны і начны час (траўмапункты пры некаторых паліклініках).
Траўматолаг нагадаў правілы паводзін у галалёд
У халодную пару павялічваецца рызыка не толькі прастудных захворванняў, але і траўм. Слізкі ад галалёду асфальт кожную хвіліну гатовы падставіць нам падножку. Кароткачасовы боль і сіняк — далёка не адзіныя магчымыя наступствы траўм канечнасцяў. Бываюць сітуацыі і больш сур’ёзныя.
Вытворчы траўматызм знізіўся ва ўсіх галінах
Мерапрыемства адбылося на базе аднаго з прамысловых прадпрыемстваў сталіцы — ААТ «ММЗ імя С. І. Вавілава — кіруючая кампанія холдынга «БелОМА» — і аб’яднала прадстаўнікоў прафсаюзаў, дзяржаўных органаў, спецыялістаў па ахове працы, грамадскіх інспектараў і экспертаў у галіне аховы працы. Арганізатарам выступае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
Вытворчых траўм у АПК сёлета стала менш
На працягу ўсёй уборачнай кампаніі Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі асаблівую ўвагу ўдзяляла пытанням бяспечнай працы аграрыяў.