Навiны
Сучасныя мужчыны ў вобразах джэнтльменаў XIX — ХХ стагоддзяў. Незвычайная фотавыстаўка адкрылася ў Віцебску
У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрылася фотавыстаўка «Сіла. Надзейнасць. Адказнасць», дзе галоўнымі героямі сталі сучасныя мужчыны, якіх «перафармаціравалі» ў джэнтльменаў ХIХ — ХХ стагоддзяў, паведаміла БелТА.
Фотапраект пра акцёраў, якія змагаліся за Радзіму і ўвасобілі гераізм у савецкіх фільмах, праходзіць у галерэі «Універсітэт культуры»
Да 1 верасня ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» працуе фотапраект «Яны змагаліся за Радзіму: героі вайны — героі экрана ў фотааб’ектыве Міколы Гнісюка», прысвечаны выдатным акцёрам савецкага кінематографа, якія былі героямі не толькі на экране, але і самі прайшлі франтавымі дарогамі Вялікай Айчыннай вайны.
Як наведаць пушкінскія мясціны ў Мінску?
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры да 27 красавіка можна пазнаёміцца з фотавыстаўкай «Чароўныя мясціны» са збору Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродналандшафтнага музея-запаведніка А. С. Пушкіна «Міхайлаўскае».
Што застаецца за кадрам?
Сапраўдны фурор у аматараў фотамастацтва выклікала персанальная выстаўка Віктара Бутры «Эфект назіральніка» ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Чорна-белая панарама жыцця ў аб’ектыве беларускага фатографа па-асабліваму ўздзейнічае на гледача, адкрываючы новыя грані знаёмага свету.