Навiны
Сакрэты вытворчасці беларускага цэменту
Цэмент часта называюць «хлебам» будаўнічай індустрыі. Без яго немагчыма ўявіць ні будоўлю жылых вышынных дамоў, ні ўкладку сучасных аўтамагістраляў. Але ці задумваліся вы, які шлях трэба прайсці для атрымання запатрабаванага будаўнічага матэрыялу? Мы накіраваліся на ААТ «Беларускі цэментны завод» у Касцюковічах, каб пабачыць на свае вочы гэты вытворчы працэс і расказаць вам усё самае цікавае.
БЦК зніжае кошт цэменту для дарожнага будаўніцтва
Беларуская цэментная кампанія зніжае цану на цэмент маркі ЦЭМ I 42,5Н ДП, які прымяняецца пры будаўніцтве аўтамабільных дарог, мастоў і пуцеправодаў з цэментабетонным пакрыццём. Аб гэтым паведамілі БелТА ў кіруючай кампаніі холдынга «БЦК».
БЦК плануе нарошчваць пастаўкі цэменту ў Расію
БЦК плануе нарошчваць экспарт цэменту. Аб гэтым на І з’ездзе Рэспубліканскага саюза будаўнікоў паведаміў генеральны дырэктар ДП «Кіруючая кампанія холдынга «БЦК» Аляксандр Даўгала, паведамляе БелТА.
Колькі цэменту вырабілі беларускія заводы за ліпень
Беларуская цэментная галіна ў ліпені максімальна выкарыстала магутнасці і забяспечыла рэкордныя паказчыкі па вытворчасці.