Навiны
У Еўропе пасля анамальнай спякоты працягваюцца ліўні, штормы і ўраганы
У раёнах, закранутых ударам стыхіі, пражываюць каля 50 млн чалавек
Моцны шторм абрынуўся на Славакію, без электрычнасці засталіся тысячы дамоў
Моцны шторм, які абрынуўся на Славакію 20 жніўня, выклікаў маштабныя адключэнні электраэнергіі. Сёння раніцай на захадзе краіны без электрычнасці заставаліся каля 8,6 тыс. спажыўцоў. Пра гэта паведамляе БелТА.
Ахвярамі трапічных штормаў і мусонных дажджоў на Філіпінах сталі 19 чалавек
Сама меней 19 чалавек загінулі на Філіпінах у выніку праліўных дажджоў, выкліканых трапічнымі цыклонамі «Луіс», «Маймай» і ўзмацненнем паўднёва-заходняга мусону. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Упраўленне грамадзянскай абароны Філіпін. Расказала БелТА
У Анапе пасля шторму прыбіраюць выкіды мазуту на ўзбярэжжы
Работы па выдаленні фрагментаў мазуту, паднятых са дна прыбярэжнай часткі мора моцным штормам вядуцца ў Анапе. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву оперштаба Краснадарскага краю. Расказала БелТА.
Шторм «Гарэці» пакінуў без святла 380 тыс. хатніх гаспадарак у Францыі
З-за шторму «Гарэці», які абрынуўся на Францыю, каля 380 тыс. хатніх гаспадарак у краіне засталіся без электрычнасці. Пра гэта паведаміла БелТА.