Навiны
У БДУІР прайшла Міжнародная канферэнцыя «Камп’ютарнае праектаванне ў электроніцы» (EDA Conference 2026)
Мерапрыемства было арганізавана пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і ААТ «ІНТЭГРАЛ» — кіруючая кампанія холдынга «ІНТЭГРАЛ» і стала пляцоўкай для абмену вопытам у галіне праектавання мікра- і нанаэлектронікі, распрацоўкі новых матэрыялаў, а таксама стварэння прыбораў і інтэгральных мікрасхем. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў вядучых ВНУ, навуковых арганізацый і прадпрыемстваў з Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана, Туркменістана, Казахстана і Арменіі.
Рагожнік: Беларусь і Расія будуць дапаўняць адна адну ў сферы мікраэлектронікі
Аляксандр Лукашэнка: У наш час перадавыя тэхналогіі — гэта і абараназдольнасць, і суверэнітэт, і незалежнасць дзяржавы
Айчынная школа мікраэлектронікі мае багатую гісторыю, добрыя традыцыі, а яе прадукцыя запатрабаваная на рынку. На гэта часта звяртае ўвагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і называе захаванне гэтай школы адным з дасягненняў суверэннай Беларусі. Але ў той жа час, кіраўнік дзяржавы падкрэслівае, што і праблем у гэтай сферы нямала, таму трэба працаваць, памнажаючы ранейшыя дасягненні і ствараючы новыя. Гэтага патрабуе час. Мікраэлектроніка, служыць асновай для большасці сучасных тэхналогій. Развіццё штучнага інтэлекту, сучаснага аўта- і трактарабудавання, медыцыны, касмічных тэхналогій, інтэграваных транспартных сістэм, сістэм кіравання прамысловымі комплексамі, бяспечнай ядзернай энергетыкай, нацыянальнай банкаўскай сферай немагчыма без уласных мікраэлектронных тэхналогій.
Якія задачы Прэзідэнт паставіў перад адказнымі за мікраэлектроніку
Наведванне Прэзідэнтам прадпрыемстваў — гэта не проста азнаямленчая паездка, а канкрэтныя даручэнні і новыя задачы. Работа кіраўніка дзяржавы на «Інтэграле» выключэннем не стала.