
Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Вялікай Перамогі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Аб гэтым паведамілі ў прэсс-службе кіраўніка дзяржавы.

Выставачны праект «Напішу неба мірным» прадставяць у Мінску 7 мая
Выстава прадоўжыцца да 8 чэрвеня.

У Гродзенскім універсітэце стартаваў міжнародны марафон «Разам — за моцную і квітнеючую Беларусь!»

Прадстаўнікі адукацыі і навукі прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці напярэдадні Дня Перамогі
Арганізатарам рэспубліканскай акцыі «1418 крокаў да Перамогі!» выступіў Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Да ініцыятывы падключыліся больш за 600 чалавек. Узначалілі калону міністр адукацыі Андрэй Іванец, старшыня галіновага прафсаюза Таццяна Якубовіч, рэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі НАН Беларусі.

У маштабным велапрабегу 2 мая паўдзельнічалі больш за паўтысячы прадстаўнікоў будаўнічай галіны
Велапрабег пад назвай «Дарогамі памяці» прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі. Арганізатарам выступае Беларускі прафсаюз працаўнікоў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.

Студэнты БДУ разам з рэктарам прапанавалі больш за 20 ідэй па захаванні гістарычнай памяці

Манеты для помніка аб подзвігу савецкіх салдат перадалі ў Магілёве і Касцюковічах
Такім чынам быў падтрыманы праект Аляксея Талая «Жывая памяць удзячных пакаленняў», які прадугледжвае збор манет савецкага ўзору для стварэння помніка ў гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.