Top.Mail.Ru
134

Ікона з магілёўскага музея аказалася рарытэтам

У ходзе рэстаўрацыі іконы «Маці Божая Адзігітрыя Магілёўская» XIX стагоддзя з фондаў Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е. Р. Раманава спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь выявілі наяўнасць больш ранніх, больш глыбокіх жывапісных пластоў. 


— Было прынята рашэнне выкрываць самы ранні, — паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. — У выніку выявілася пісьмо першай паловы XVII стагоддзя. Поўная ачыстка адваротнага боку іконы адкрыла факты аб яе паходжанні. Яна належала магілёўскай Барысаглебскай царкве і называлася «Маці Божая Казанская». Другога такога спісу Маці Божай Казанскай першай паловы XVII стагоддзя беларуская школа іканапісу пакуль не ведае. З’яўленне ў культурнай прасторы Беларусі такой незвычайнай іконы выклікае мноства пытанняў, адказы на якія будуць шукаць супрацоўнікі Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея сумесна з калегамі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Жамчужыну беларускага барока зараз рыхтуюць для афіцыйнага паказу ў Мінску. Затым рэліквія вернецца ў Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Р. Раманава.

Нэлі ЗІГУЛЯ

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю