Як высветлілася падчас следства, 53-гадовы мужчына часткова адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою ядахімікат для апрацоўкі раслін, а потым пераблытаў бутэлькі і памылкова глынуў атруту.
Як высветлілася падчас следства, 53-гадовы мужчына часткова адліў у пластыкавую бутэльку з-пад газаванага напою ядахімікат для апрацоўкі раслін, а потым пераблытаў бутэлькі і памылкова глынуў атруту.
Самастойнае прамыванне страўніка і прыём лекаў не дапамагалі. Мужчыну шпіталізавалі са скаргамі на млоснасць, ваніты, болі па ўсім жываце. Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, на наступны дзень стан пацыента рэзка пагоршыўся і ён памёр.
— Падчас судовай медэкспертызы, якая праводзілася экспертамі-хімікамі Бялыніцкага райаддзела Следчага камітэта, высветлілася, што ў вадкасці, якую ўжыў мужчына, знаходзілася хімічнае злучэнне дыкват — рэчыва, якое з’яўляецца пестыцыдам, што выкарыстоўваецца для знішчэння пустазелля, — паведаміла дэталі трагічнага выпадку афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — У прамыўных водах, крыві і печані памерлага таксама ўтрымліваўся гэты пестыцыд. Паводле высноў эксперта, прычынай смерці мужчыны стала атручэнне гэтым небяспечным рэчывам, якое ўскладнілася вострай нырачнай недастатковасцю і ДВС-сіндромам.
Прэпараты на аснове дыквату адносяцца да 2-га і 3-га класаў небяспекі. Смяротная доза для чалавека пры прыёме ўнутр гэтых прэпаратаў складае прыкладна 100 мілілітраў.

Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з ДКСЭ па Магілёўскай вобласці