На працягу месяца у адным з гаражных кааператываў Магілёва адбылося тры крадзяжы, падчас якіх, па словах пацярпелых, зніклі электраінструмент, акумулятарная батарэя і іншыя рэчы на агульную суму каля 4 тысяч рублёў. Па гэтых фактах Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальныя справы.
— Як высветлілася, зламыснік пранікаў у гаражныя боксы праз дах, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская. — Устанавіць вінаватага атрымалася па канфіскаваных з месца здарэння акурку і «пахаваму следу», які быў узяты з знойдзенай у адным з гаражоў курткі. Ім аказаўся раней судзімы 37-гадовы магіляўчанін. Судовая генетычная экспертыза, якая была праведзена ва ўпраўленні ДКСЭ па Магілёўскай вобласці, паказала, што біялагічны матэрыял на акурку належыць менавіта гэтаму мужчыне. Як і пах з курткі, датычнасць якой да зламысніка даказала адаралагічная экспертыза, праведзенная у цэнтральным апараце Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Фота з архіва ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці