Top.Mail.Ru

Тэатр «У моста» абяцае магіляўчанам новыя эмоцыі

Апошнім часам знакаміты расійскі тэатр з Пермі і яго стваральнік вядомы рэжысёр Сяргей Фядотаў працуюць у цеснай узаемасувязі з заслужаным калектывам «Магілёўскі абласны драмтэатр». І дастаткова рэгулярна балуюць магілёўскую публіку сваімі захапляльнымі спектаклямі. Мінулай восенню гэта былі дзве яскравыя «грузінскія» пастаноўкі «Мачаха Саманішвілі» і «Ханума», білеты на якія раскупілі яшчэ за месяц да іх паказу. На гэтым тыдні гледачы прычыніліся да сюжэтаў твораў вядомых класікаў Міхаіла Булгакава «Сабачае сэрца» і Фёдара Дастаеўскага «Ідыёт». Артыстам апладзіравалі стоячы, не адпускаючы са сцэны. Уражанні вельмі моцныя. Створаныя артыстамі вобразы Настассі Філіпаўны, князя Мышкіна, купца Рагожына, іншых герояў рамана «Ідыёт», настолькі арганічна жылі на сцэне, што здавалася — не яны прыйшлі да нас у госці, а мы перанесліся ў іх час. Дэкарацыі, сцэнаграфія — захапіла ўсё. Дзеля такіх эмоцый і трэба хадзіць у тэатр.


Між тым ёсць магчымасць перажыць новыя ўзрушэнні ад пастановак праслаўленага калектыву. Магілёўскі драмтэатр склаў афішу міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форума M@rt.контакт2025 такім чынам, каб гледачы ўжо загадзя маглі прасякнуцца таленавітай гульнёй яго удзельнікаў. І тэатр «У моста» адзін з іх. Сустрэча з ім адбудзецца на другі дзень форума, 21 сакавіка, пад нумарам «кантакт № 5» (так на тэатральным свяце адзначаюць чарговасць паказу спектакляў). Пастаноўка «Звер» — развага пра наша сучаснае і будучае. Дзеянне разгортваецца на абломках зніклай цывілізацыі. Бацька, Маці і Дачка — адзіныя людзі, якія засталіся ў жывых, — шукаюць па выпаленай пустыні сабе падобных, каб працягнуць жыццё на зямлі. Што з гэтага атрымаецца, убачым. Як выказалася пра пастаноўку французская актрыса Шантан Пулен: «Мяне зачароўваюць акцёрскія работы „У Моста“ і рэжысёрскія канцэпцыі Сяргея Фядотава. Я бачыла ягоны спектакль „Звер“, і ў мяне склалася ўражанне, што на сцэне — суцэльныя волаты акцёрскага майстэрства». Аўтары п’есы — Міхаіл Гіндзін і Уладзімір Сінакевіч, рэжысёр — Сяргей Фядотаў. Білеты ўжо ў продажы. Іх можна замовіць і анлайн — праз «кнопку» «купіць білет» на сайце mdrama. by #M@rt.контакт2025 або на megamag. by. Бронь закрываецца за суткі да пачатку спектакля.

Нагадаем, што ў афішы форума 24 спектакляў тэатральных калектываў з Беларусі і Расіі.

Фота з архіва магілёўскага драмтэатра

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю