Вы тут

Месцы, якія трэба наведаць сям'ёй


Іна КУСТАВА, кіраўнік ГА садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва «Адзінства»:

1. Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — музей пад адкрытым небам, у які ўваходзяць палац Румянцавых і Паскевічаў, капліца і пахавальня княжаскай сям'і Паскевічаў, «Зімовы сад», аглядная вежа, склепы-лядоўні, тэрыторыя ўнікальнага парку і набярэжная ракі Сож.

2. Юравічы Калінкавіцкага раёна: езуіцкі калегіум з манументальным касцёлам, заснаваным ордэнам манахаў-бернардзінцаў у XVІІІ стагоддзі, і цудадзейнай іконай Божай Маці Юравіцкай (Міласэрнай).

3. Тураў Жыткавіцкага раёна, дзе жыў і працаваў вялікі асветнік XІІ стагоддзя Кірыла Тураўскі, з царквой Усіх Святых і Барысаглебскімі могілкамі, дзе «растуць» знакамітыя крыжы, якія лечаць хворых.

4. Ветка з яе знакамітым музеем народнай творчасці, дзе захоўваюцца ўнікальныя старадрукаваныя кнігі, рукапісы, іконы, старажытная і сучасная разьба па дрэве, ліццё, шыццё золатам, жэмчугам, пацеркамі, вышыванкі і шмат чаго яшчэ.

5. Тэматычны гасцінічна-рэстаранны комплекс «Ранча», якога яшчэ няма ў ніводным даведніку з тае прычыны, што з'явіўся на свет усяго 2 месяцы таму. Комплекс знаходзіцца за 22 км ад Гомеля ў сасновым бары, на беразе возера Старык, злучанага з Сожам. Выпрабавана на сабе: свежае паветра плюс адмыслова створаная атмасфера Дзікага Захаду, тэматычныя забаўляльныя праграмы абудзяць у кожным «сапраўднага каўбоя» і натхняць на новыя прыгоды!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.