Вы тут

«Не забывайце, што гэта — гра­мад­ская на­груз­ка»


Пад­час вы­бар­чай кам­па­ніі ў мяс­цо­выя Са­ве­ты дэ­пу­та­таў мы вы­ра­шы­лі рас­пы­таць чле­на Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь па дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве, мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні і рэг­ла­мен­це Га­лі­ну ФІ­ЛІ­ПО­ВІЧ пра пры­ві­леі на­род­ных абран­ні­каў. Але раз­мо­ва з Га­лі­най Ва­сіль­еў­най, у мі­ну­лым дэ­пу­та­там Свет­ла­гор­ска­га ра­ён­на­га Са­ве­та ча­ты­рох склі­кан­няў і дэ­пу­та­там Го­мель­ска­га аб­лас­но­га Са­ве­та, вый­шла за ме­жы азна­ча­най тэ­мы.

1— Га­лі­на Ва­сіль­еў­на, у ін­тэр­нэ­це ста­рон­ка аб пры­ві­ле­ях італь­ян­скіх дэ­пу­та­таў ка­рыс­та­ец­ца вя­лі­кім пос­пе­хам, а вось ці ёсць чым па­хва­ліц­ца бе­ла­рус­кім дэ­пу­та­там мяс­цо­ва­га ўзроў­ню?

— Ба­ю­ся, што бе­ла­рус­кі ва­ры­янт та­кой ста­рон­кі не вы­клі­кае вя­лі­кай ці­каў­нас­ці. У асно­ву ар­га­ні­за­цыі ра­бо­ты Са­ве­таў па­кла­дзе­ны За­кон «Аб ста­ту­се дэ­пу­та­та мяс­цо­ва­га Са­ве­та дэ­пу­та­таў». Дык вось, у гэ­тым за­ко­не вы не толь­кі не ўба­чы­це ар­ты­ку­ла пад наз­вай «пры­ві­леі», але і са­мо­га та­ко­га сло­ва. Для дэ­пу­та­таў мяс­цо­ва­га ўзроў­ню не пра­ду­гле­джа­на асаб­лі­вых пры­яры­тэ­таў і ўмоў для ра­бо­ты, але ка­лі ча­ла­век атрым­лі­вае да­вер сва­іх вы­бар­шчы­каў, у яго з'яў­ля­ец­ца больш ад­каз­нас­ці і за ся­бе, і за сваю тэ­ры­то­рыю, і за лю­дзей.

Не за­бы­вай­це, што дэ­пу­тат Са­ве­та ажыц­цяў­ляе дэ­пу­тац­кія паў­на­моц­твы без ад­ры­ву ад сва­ёй ра­бо­ты, гэ­та — гра­мад­ская на­груз­ка, за якую не пра­ду­гле­джа­на ні­я­ка­га фі­нан­са­ва­га аль­бо ма­раль­на­га сты­му­ля­ван­ня. За­кон вы­зва­ляе дэ­пу­та­та ад вы­ка­нан­ня яго пра­цоў­ных аба­вяз­каў толь­кі пад­час пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня се­сій Са­ве­та, з за­ха­ван­нем ся­рэд­ня­га за­роб­ку. Ды га­ран­туе кам­пен­са­цыю ка­ман­дзі­ро­вач­ных вы­дат­каў, ка­лі ў Са­ве­та ёсць не­аб­ход­насць вы­ка­рыс­тоў­ваць паў­на­моц­твы дэ­пу­та­та за ме­жа­мі акру­гі.

Але гэ­та — не пры­ві­леі, а за­бес­пя­чэн­не ўмоў для вы­ка­нан­ня дэ­пу­тац­кіх паў­на­моц­тваў. Для гэ­та­га мяс­цо­выя вы­ка­наў­чыя ор­га­ны ўла­ды так­са­ма прад­стаў­ля­юць дэ­пу­та­ту па­мяш­кан­не, дзе пра­хо­дзяць су­стрэ­чы з вы­бар­шчы­ка­мі, спра­ва­зда­чы пе­рад імі. Ка­лі ёсць па­трэ­ба, то вы­кан­кам да­па­ма­гае дэ­пу­та­ту з транс­пар­там і гас­ці­ні­цай, дае маг­чы­масць ка­рыс­тац­ца срод­ка­мі су­вя­зі і арг­тэх­ні­кай.

Асоб­на ў за­ко­не пра­пі­са­на пер­ша­чар­го­вае пра­ва дэ­пу­та­та Са­ве­та вы­сту­паць па пы­тан­нях сва­ёй дзей­нас­ці ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі, за­сна­ва­ных Са­ве­там. У дэ­пу­та­та ёсць так­са­ма пра­ва на пер­ша­чар­го­вы пры­ём у служ­бо­вых асоб.

Так што ча­ла­век, які стаў дэ­пу­та­там, не за­ста­ец­ца сам па са­бе. На ад­ным з пер­шых па­ся­джэн­няў Са­ве­та за­цвяр­джа­ец­ца рэг­ла­мент, дзе рас­пі­са­ны ўсе ар­га­ні­за­цый­ныя пы­тан­ні.

Нель­га за­бы­ваць яшчэ і пра аба­вяз­ко­вае вы­ка­нан­не на­род­ны­мі абран­ні­ка­мі пра­ві­лаў дэ­пу­тац­кай эты­кі.

— Што ў вы­ка­нан­ні пра­ві­лаў дэ­пу­тац­кай эты­кі са­мае га­лоў­нае?

— У іх асно­ве — доб­ра­сум­лен­нае вы­ка­нан­не не­па­срэд­на дэ­пу­тац­кіх паў­на­моц­тваў і ка­рэкт­ныя па­во­дзі­ны. Але са­мае га­лоў­нае — дэ­пу­тат не па­ві­нен су­праць­пас­таў­ляць ся­бе дзяр­жаў­най па­лі­ты­цы.

Мяс­цо­выя Са­ве­ты — гэ­та эле­мент гра­ма­дзян­скай су­поль­нас­ці. Маг­чы­масць для кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на на­шай кра­і­ны праз дэ­пу­та­та, за яко­га ён (аль­бо боль­шасць жы­ха­роў яго тэ­ры­то­рыі) пра­га­ла­са­ваў, удзель­ні­чаць у ра­шэн­ні дзяр­жаў­ных спраў. На­ша Кан­сты­ту­цыя пра­ду­гледж­вае і пра­мы ўдзел у гэ­тых спра­вах — праз рэ­фе­рэн­ду­мы, аб­мер­ка­ван­ні і схо­ды. Дэ­пу­та­ты — сва­бод­на абра­ныя на­шы прад­стаў­ні­кі ў кі­ра­ван­ні тэ­ры­то­ры­яй.

На жаль, не ўсе доб­ра ра­зу­ме­юць, што та­кое гра­ма­дзян­ская су­поль­насць. Як не ўсе доб­ра ра­зу­ме­юць, што та­кое дэ­ма­кра­тыя. Гра­ма­дзян­ская су­поль­насць — гэ­та да­стат­ко­вая ста­ласць свя­до­мас­ці лю­дзей для пры­няц­ця ра­шэн­няў і ад­ка­зу за свае ўчын­кі без удзе­лу дзяр­жаў­ных ор­га­наў. З ін­ша­га бо­ку, гра­ма­дзян­ская су­поль­насць да­зва­ляе ўдзель­ні­чаць гра­ма­дзя­нам у вы­ра­шэн­ні ўсіх пы­тан­няў дзяр­жаў­най па­лі­ты­кі. Цяпер жа да дэ­пу­та­таў звяр­та­юц­ца лю­дзі пе­ра­важ­на з аса­біс­ты­мі праб­ле­ма­мі: ся­мей­ныя спрэч­кі, уза­е­ма­ад­но­сі­ны з су­се­дзя­мі...

Уво­гу­ле ж, пра дзяр­жа­ву ў нас згад­ва­юць та­ды, ка­лі шу­ка­юць ві­на­ва­та­га. Але, да­зволь­це, дзяр­жа­ва — гэ­та мы, кож­ны з нас. Рэ­гу­ля­тар ад­но­сін у вы­гля­дзе дзяр­жаў­ных ор­га­наў па­трэб­ны для та­го, каб за­ха­ваць ба­ланс ін­та­рэ­саў кож­на­га ча­ла­ве­ка і кож­най ар­га­ні­за­цыі.

Та­му лі­чу, што іс­ну­ю­чая сіс­тэ­ма Са­ве­таў дэ­пу­та­таў па­куль што па­він­на быць за­ха­ва­на. На­ша пар­ла­менц­кая ка­мі­сія вель­мі ак­тыў­на бра­ла ўдзел у аб­мер­ка­ван­ні лё­су Са­ве­таў пер­ша­сна­га ўзроў­ню і прый­шла да вы­ні­ку, што ў Бе­ла­ру­сі вы­бу­да­ва­на цэ­лас­ная сіс­тэ­ма ор­га­наў мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня, яск­ра­вым эле­мен­там яко­га з'яў­ля­ец­ца сіс­тэ­ма Са­ве­таў, і аль­тэр­на­ты­ва ёй у гра­мад­стве па­куль не вы­спе­ла. Са­ве­ты — гэ­та маг­чы­масць па­чуць лю­дзей, якія пра­жы­ва­юць як у ма­лень­кай вё­сач­цы, так і ў ста­лі­цы або аб­лас­ным цэнт­ры. Гэ­та — доб­рае су­пра­цоў­ніц­тва гра­мад­ства і дзяр­жа­вы.

— Ад­нак што вы ду­ма­е­це пра маг­чы­мас­ці Са­ве­таў дэ­пу­та­таў? Доб­ра, ка­лі ўза­е­ма­дзе­ян­не з вы­кан­ка­мам уда­ло­ся на­ла­дзіць. А ка­лі не скла­ла­ся?

— Не склад­ва­ец­ца, я лі­чу, та­ды, ка­лі кож­ны сле­па дбае аб сва­іх ін­та­рэ­сах. Ду­маю, што нам трэ­ба ву­чыц­ца да­маў­ляц­ца, чуць ад­но ад­на­го. Са­праў­ды, у дэ­пу­та­та ра­ён­на­га Са­ве­та і ў кі­раў­ні­ка ра­ё­на мо­гуць быць роз­ныя по­гля­ды на тое, якія пы­тан­ні трэ­ба вы­ра­шаць у пер­шую чар­гу. Адзін па­га­джа­ец­ца з вы­бар­шчы­ка­мі, што го­ра­ду па­трэб­ны парк, дру­гі лі­чыць важ­ным тэр­мі­но­ва доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць на­бя­рэж­ную. Ка­лі я са­ма пад­час ра­бо­ты ў Са­ве­це су­тык­ну­ла­ся з па­доб­ным, то знай­шла вы­хад у тым, што пра­па­на­ва­ла склас­ці пра­гра­му на­вя­дзен­ня па­рад­ку. Зра­зу­ме­ла, што ў Са­ве­та ня­ма рэ­сур­саў раз­біць парк, але ён мо­жа вы­слу­хаць мер­ка­ван­ні ўсіх ба­коў, паў­плы­ваць на рас­ста­ноў­ку пры­яры­тэ­таў, да­мо­віц­ца з вы­кан­ка­мам і ўжо з гэ­тым іс­ці да лю­дзей. Чым лепш уза­е­ма­дзе­ян­не па­між мяс­цо­вай вы­ка­наў­чай і рас­па­рад­чай ула­дай і дэ­пу­та­там, тым ляг­чэй вы­ра­ша­юц­ца праб­ле­мы вы­бар­шчы­каў.

Рэ­сур­саў у дэ­пу­та­таў са­праў­ды не­да­стат­ко­ва, а знач­насць Са­ве­таў за­ле­жыць ад іх маг­чы­мас­цяў. Лёс сель­скіх Са­ве­таў мо­жа хут­ка на­пат­каць і ра­ён­ныя Са­ве­ты. Цэнт­ра­лі­за­цыя фі­нан­са­вых па­то­каў, якая ўзмац­ня­ец­ца ў апош­нія га­ды, вы­клі­кае шмат праб­лем на мес­цах. Са­ве­ты па­він­ны мець аль­бо пэў­ны пра­цэнт ад­лі­чэн­няў ад па­дат­каў, якія збі­ра­юц­ца ў гэ­тай мяс­цо­вас­ці, або ін­шыя кры­ні­цы фі­нан­са­ван­ня. Лю­бая ўла­да моц­ная та­ды, ка­лі ў яе ёсць гро­шы.

Ра­зам з тым, па­зі­цыя «дай­це» даў­но са­ста­рэ­ла. Трэ­ба ву­чыц­ца са­мім шу­каць маг­чы­мас­ці. Ма­еш пра­па­но­вы — ра­бі. Ло­зун­гаў і ідэй у нас ха­пае, а вось тых, хто ве­дае, як іх рэа­лі­зоў­ваць, і мо­жа гэ­та зра­біць, бра­куе.

— Які­мі якас­ця­мі па­ві­нен ва­ло­даць ча­ла­век, каб стаць дэ­пу­та­там?

— Каб быць па­спя­хо­вым дэ­пу­та­там, трэ­ба ці­ка­віц­ца ўсім. Дэпутату па­він­ны быць ці­ка­выя ста­рыя і дзе­ці, прад­пры­маль­ні­кі і хат­нія гас­па­ды­ні, сту­дэн­ты і ін­ва­лі­ды... Дру­гая не­аб­ход­ная якасць — ка­му­ні­ка­бель­насць. Не­аб­ход­на ўмець па­бу­да­ваць раз­мо­ву з кож­ным ча­ла­ве­кам. Без­умоў­на, не­аб­ход­на мець сваё мер­ка­ван­не, умець яго сфар­му­ля­ваць і аб­грун­та­ваць. Яшчэ важ­на быць лі­да­рам. Без ка­ман­ды ні­чо­га не зро­біш. Да та­го ж трэ­ба быць га­то­вым да пуб­ліч­нас­ці... І, на­рэш­це, ад­каз­насць. Бо тэр­мін паў­на­моц­тваў аб­ме­жа­ва­ны, і праз 4 га­ды трэ­ба даць спра­ва­зда­чу аб сва­ёй ра­бо­це са­бе і лю­дзям.

Гэ­та — не прос­та. Але, ве­да­е­це, гэ­та вель­мі ці­ка­вая ра­бо­та. Яна ўзба­га­чае са­ма­свя­до­масць.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.