Вы тут

Се­на­та­ры пра­га­ла­са­ва­лі за «больш праз­рыс­ты» Вод­ны ко­дэкс


На дру­гім па­ся­джэн­ні чац­вёр­тай се­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі пя­та­га склі­кан­ня се­на­та­ры раз­гле­дзе­лі больш за дзе­сяць пы­тан­няў. Ад­но з іх да­ты­чы­ла­ся но­вых прын­цы­паў ахо­вы і вы­ка­ры­стан­ня вод­ных рэ­сур­саў у Бе­ла­ру­сі, змен у дзяр­жаў­ным рэ­гу­ля­ван­ні во­да­ка­ры­стан­ня і па­ляп­шэн­ня эка­ла­гіч­на­га ста­ну па­верх­не­вых ва­да­ёмаў.

Ба­сей­на­вае кі­ра­ван­не

— У пра­ек­це Вод­на­га ко­дэк­са пра­ду­гледж­ва­ец­ца ба­сей­на­вы прын­цып кі­ра­ван­ня вод­ны­мі рэ­сур­са­мі, у ад­па­вед­нас­ці з якім асноў­нымі адзін­ка­мі кі­ра­ван­ня вы­сту­па­юць тэ­ры­то­рыі рач­ных ба­сей­наў, — пра­ка­мен­та­ваў жур­на­ліс­там кан­цэп­ту­аль­ныя зме­ны ў пра­ва­вым рэ­гу­ля­ван­ні ад­но­сін у га­лі­не вы­ка­ры­стан­ня і ахо­вы вод член Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па рэ­гі­я­наль­най па­лі­ты­цы і мяс­цо­вым са­ма­кі­ра­ван­ні, ге­не­раль­ны ды­рэк­тар су­мес­на­га та­ва­рыст­ва з аб­ме­жа­ва­най ад­каз­нас­цю «Мар­ко» Мі­ка­лай МАР­ТЫ­НАЎ. — Бу­дуць ства­рац­ца ба­сей­на­выя са­ве­ты та­кіх рэк, як Днепр, За­ход­няя Дзві­на, За­ход­ні Буг, Нё­ман, Пры­пяць. Ра­шэн­ні пры­ро­да­ахоў­на­га мі­ніс­тэр­ства бу­дуць за­цвяр­джац­ца і ўзгад­няц­ца з ты­мі абл­вы­кан­ка­ма­мі або Мін­скім гар­вы­кан­ка­мам, на тэ­ры­то­рыі якіх гэ­тыя рэ­кі пра­ця­ка­юць. Са­мае га­лоў­нае тут — удзел гра­мад­скас­ці, прад­стаў­ні­кі якой увой­дуць у ба­сей­на­выя са­ве­ты, што да­зво­ліць пры­маць больш аб'­ек­тыў­ныя ра­шэн­ні.

Пра­ек­там пра­ду­гле­джа­ны так­са­ма «больш праз­рыс­тыя» па­тра­ба­ван­ні да ўзвя­дзен­ня і лік­ві­да­цыі вы­ка­па­ных са­жа­лак на тэ­ры­то­рыі зя­мель­ных участ­каў. «Мож­на бу­дзе зра­біць гэ­та без да­дат­ко­вых уз­гад­нен­няў, пры­трым­лі­ва­ю­чы­ся пэў­ных аб­ме­жа­ван­няў, мэ­та якіх — па­пя­рэ­дзіць ушчам­лен­не пра­воў і ін­та­рэ­саў ін­шых зем­ле­ка­рыс­таль­ні­каў», — за­ўва­жыў се­на­тар.

Дзе­ю­чае за­ка­на­даў­ства пра­ду­гледж­вае знос усіх па­бу­да­ва­ных без ад­па­вед­ных пра­ек­таў жы­вё­ла­га­доў­чых ферм па­блі­зу азёр. Згод­на з тэкс­там но­ва­га ко­дэк­са, гэ­тыя фер­мы мо­гуць іс­на­ваць, але яны па­він­ны быць рэ­кан­стру­я­ва­ныя та­кім чы­нам, каб за­бру­джа­ная ва­да з іх тэ­ры­то­рыі не трап­ля­ла ў грунт, а по­тым — у ва­да­ёмы.

Яшчэ ад­но важ­нае змя­нен­не — змян­шэн­не па­ме­раў во­да­ахоў­ных зон на тэ­ры­то­рыі вя­лі­кіх рэк да 600 мет­раў, на тэ­ры­то­рыі ма­лых — да 50 мет­раў. «Гэ­та да­зво­ліць па­шы­рыць бу­даў­ніц­тва па­блі­зу ва­да­ёмаў, — лі­чыць Мі­ка­лай Мар­ты­наў. — Нор­ма ты­чыц­ца і бу­даў­ніц­тва аў­та­за­пра­ва­чных стан­цый уз­доўж да­рог, без­умоў­на, з за­ха­ван­нем аба­вяз­ку па эка­ла­гіч­нас­ці та­кіх аб'­ек­таў. Апроч ін­ша­га, но­вы ко­дэкс лік­ві­дуе ўмо­вы для чы­ноў­ніц­кай ва­ла­кі­ты ў ад­но­сі­нах атры­ман­ня да­зво­лу на во­да­ка­ры­стан­не».

Ра­зам са спра­шчэн­нем пэў­ных нор­маў, пра­ект Вод­на­га ко­дэк­са пра­ду­гледж­вае і больш стро­гія ме­ры ў спра­ве аба­ро­ны вод­ных рэ­сур­саў. На­прык­лад, пра­па­ну­ец­ца ка­тэ­га­рыч­ная за­ба­ро­на вы­груз­кі сне­гу, пе­ра­ме­ша­на­га з са­ля­вы­мі рас­тво­ра­мі, на бе­ра­гі рэк і азёр.

Вышэй

можна

Са­вет Рэс­пуб­лі­кі так­са­ма адоб­рыў па­праў­кі ў не­ка­то­рыя за­ко­ны па пы­тан­нях мі­ні­маль­най за­ра­бот­най пла­ты. Но­вая рэ­дак­цыя за­ко­на пра­ду­гледж­вае ўста­наў­лен­не і па­ра­дак па­вы­шэн­ня мі­ні­маль­най за­ра­бот­най пла­ты, вы­зна­чае сфе­ру яе пры­мя­нен­ня, ад­каз­насць за па­ру­шэн­не за­ка­на­даў­ства аб уста­наў­лен­ні і па­рад­ку па­вы­шэн­ня мі­ні­маль­най зар­пла­ты.

Мі­ністр пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны Ма­ры­я­на ШЧОТ­КІ­НА, прад­стаў­ля­ю­чы да­ку­мент се­на­та­рам, ад­зна­чы­ла, што асноў­ная на­ва­цыя за­клю­ча­ец­ца ў тым, што ўпер­шы­ню ўрад бу­дзе ўста­наў­лі­ваць толь­кі па­мер ме­сяч­най мі­ні­маль­най зар­пла­ты. Па­мер па­га­дзін­най «мі­ні­мал­кі» трэ­ба бу­дзе вы­зна­чаць раз­лі­ко­вым шля­хам для роз­ных ка­тэ­го­рый ра­бот­ні­каў, зы­хо­дзя­чы з па­ме­ру мі­ні­маль­най ме­сяч­най за­ра­бот­най пла­ты. «Гэ­та звя­за­на з тым, што ўзні­ка­юць пы­тан­ні, як аплач­ваць пра­цу ін­ва­лі­даў, як аплач­ваць ра­бо­ту пры ска­ро­ча­ным пра­цоў­ным дні і пры асаб­лі­вых умо­вах пра­цы. У за­ко­на­пра­ек­це да­ец­ца дак­лад­ны ал­га­рытм, як раз­лі­чыць па­га­дзін­ную мі­ні­маль­ную за­ра­бот­ную пла­ту для кан­крэт­ных ра­бот­ні­каў», — рас­тлу­ма­чы­ла яна.

Акра­мя та­го, па­вод­ле слоў Ма­ры­я­ны Шчот­кі­най, у за­ко­на­пра­ек­це да­ец­ца дак­лад­нае азна­чэн­не мі­ні­маль­най зар­пла­ты, уста­наў­лі­ва­ец­ца, што гэ­та — найні­жэй­шая мя­жа, якую га­ран­туе най­маль­нік пры апла­це пра­цы ў пэў­ных умо­вах. «Гэ­та зна­чыць, вы­шэй мож­на, а ні­жэй — нель­га. З да­па­мо­гай ка­лек­тыў­ных да­га­во­раў і па­гад­нен­няў мо­гуць быць уста­ноў­ле­ны больш вы­со­кія ўзроў­ні мі­ні­маль­най за­ра­бот­най пла­ты», — ска­за­ла кі­раў­нік ве­дам­ства.

Кант­роль над міг­ра­цы­яй

Ся­род ухва­ле­ных Са­ве­там Рэс­пуб­лі­кі ра­ты­фі­ка­цый між­на­род­ных да­га­во­раў — бе­ла­рус­ка-та­джы­кі­стан­скае па­гад­нен­не аб ча­со­вай пра­цоў­най дзей­нас­ці гра­ма­дзян дзвюх кра­ін на тэ­ры­то­рыі абедз­вюх дзяр­жаў. Па­гад­нен­не бы­ло пад­пі­са­на ў час афі­цый­на­га ві­зі­ту Прэ­зі­дэн­та Бе­ла­ру­сі ў Та­джы­кі­стан 28 каст­рыч­ні­ка 2011 го­да ў Ду­шан­бэ.

Да­ку­мент дае маг­чы­масць ба­кам ка­ар­ды­на­ваць дзе­ян­ні па рэ­гу­ля­ван­ні асноў­ных кірун­каў су­пра­цоў­ніц­тва ў роз­ных га­лі­нах дзей­нас­ці пра­цоў­ных міг­ран­таў. Як рас­тлу­ма­чыў на­мес­нік мі­ніст­ра ўнут­ра­ных спраў Мі­ка­лай МЕЛЬ­ЧАН­КА, прад­стаў­ля­ю­чы да­ку­мент се­на­та­рам, у пры­ват­нас­ці, гэ­та да­ты­чыц­ца па­рад­ку ўез­ду, пра­ца­ўлад­ка­ван­ня, зна­хо­джан­ня і вы­ез­ду, пы­тан­няў са­цы­яль­най аба­ро­ны, пен­сій­на­га за­бес­пя­чэн­ня, умоў і ахо­вы пра­цы, апла­ты, па­дат­ка­аб­кла­дан­ня, пе­ра­лі­чэн­ня за­роб­ле­ных гро­шай у дзяр­жа­ву па­ста­ян­на­га пра­жы­ван­ня, ака­зан­ня ме­ды­цын­скай да­па­мо­гі.

Ён удак­лад­ніў так­са­ма, што па­гад­нен­не пра­ду­гледж­вае больш стро­гія нор­мы ў па­раў­на­нні з іс­ну­ю­чы­мі (у пры­ват­нас­ці, аб аб­ме­жа­ван­ні пры зме­не міг­ран­там пра­ца­даў­цы).

Су­праць «ад­мы­ван­ня» гро­шай

Бе­ла­рус­кія се­на­та­ры ўхва­лі­лі так­са­ма за­ко­на­пра­ект пра ўня­сен­не змен і да­паў­нен­няў у за­кон «Пра ме­ры па пра­ду­хі­лен­ні ле­га­лі­за­ван­ня пры­быт­каў, атры­ма­ных зла­чын­ным шля­хам, і фі­нан­са­ван­ні тэ­ра­рыс­тыч­най дзей­нас­ці». Пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Нац­бан­ка Бе­ла­ру­сі Та­рас НА­ДОЛЬ­НЫ за­ўва­жыў, што пры­няц­це за­ко­на­пра­ек­та аб­умоў­ле­на ін­тэ­гра­цый­ным пра­цэ­сам у рам­ках ЕЭП. Нор­мы, пра­ду­гле­джа­ныя ў да­ку­мен­це, у за­ка­на­даў­стве РФ ужо ад­рэ­гу­ля­ва­ны.

Па­ла­жэн­ня­мі за­ко­на­пра­ек­та, у пры­ват­нас­ці, за­ма­цоў­ва­ец­ца пра­ва бан­каў і ня­бан­каў­скіх крэ­дыт­на-фі­нан­са­вых ар­га­ні­за­цый ад­мо­віць удзель­ні­кам фі­нан­са­вай апе­ра­цыі ў яе ажыц­цяў­лен­ні, ка­лі яна ад­па­вя­дае кры­тэ­ры­ям вы­яў­лен­ня і пры­кме­там па­да­зро­ных фі­нан­са­вых апе­ра­цый, а так­са­ма не больш чым на два пра­цоў­ныя дні пры­пы­ніць ажыц­цяў­лен­не гэ­тай фі­на­пе­ра­цыі для пры­няц­ця ра­шэн­ня пра яе ажыц­цяў­лен­не або пра ад­мо­ву.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні се­на­та­раў ад­нос­на кры­тэ­рыяў, якія з'яў­ля­юц­ца пад­ста­вай для ад­мо­вы ў фі­на­пе­ра­цыі, Та­рас На­доль­ны рас­тлу­ма­чыў, што ця­пер гэ­тых кры­тэ­рыяў больш за 50 і яны но­сяць рэ­ка­мен­да­цый­ны ха­рак­тар для бан­каў. «Апроч гэ­та­га, зы­хо­дзя­чы з прак­ты­кі пра­цы бан­каў­скай сіс­тэ­мы, зы­хо­дзя­чы з за­ка­на­даў­ства кра­ін-парт­нё­раў па ЕЭП і між­на­род­на­га до­све­ду, вы­шэй­зга­да­ная ін­струк­цыя бу­дзе да­поў­не­на і ін­шы­мі кры­тэ­ры­я­мі», — рас­па­вёў пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні кі­ра­ван­ня Нац­бан­ка, рас­тлу­ма­чыў­шы пры гэ­тым, што яны бу­дуць ад­пра­ца­ва­ны су­мес­на з Ка­мі­тэ­там дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю.

Ад­ным з новаўвядзенняў з'яў­ля­ец­ца не­аб­ход­насць ін­фар­ма­ван­ня бан­ка­мі ўдзель­ні­ка фі­на­пе­ра­цыі пра яе пры­пы­нен­не і ад­мо­ву ў ажыц­цяў­лен­ні з ука­зан­нем ма­ты­ва­ва­ных пад­стаў. Так­са­ма вы­клю­ча­ец­ца ад­каз­насць бан­каў за стра­ты і ма­раль­ную шко­ду, якая мо­жа быць на­не­се­на ў вы­ні­ку пры­пы­нен­ня фі­на­пе­ра­цыі ці ад­мо­вы ў яе ажыц­цяў­лен­ні.

Усе гэ­тыя ка­рэк­ці­роў­кі за­клі­ка­ны ар­га­ні­за­ваць у бан­ках паў­на­вар­тас­ную сіс­тэ­му ўнут­ра­на­га кант­ро­лю, а так­са­ма мі­ні­мі­за­ваць ры­зы­ку ўцяг­ван­ня бан­каў у пра­цэс ле­га­лі­за­ван­ня зла­чын­ных пры­быт­каў.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.