Вы тут

Права на абарону


Но­вы за­кон аб ад­ва­ка­ту­ры аб­мер­ка­ва­лі абедз­ве па­ла­ты На­цы­я­наль­на­га схо­ду

За­кон «Аб ад­ва­ка­ту­ры і ад­ва­кац­кай дзей­нас­ці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» быў пры­ня­ты ў снеж­ні 2011 го­да. Па сту­пе­ні на­ступ­стваў яго пры­зна­юць рэ­фар­місц­кім, а між­на­род­ныя экс­пер­ты на­зы­ва­юць гэ­ты за­кон ад­ным з пра­грэ­сіў­ных на пра­сто­ры СНД. Ра­зам з тым, пас­ля яго пры­няц­ця дыс­ку­сіі і спрэч­кі ва­кол бе­ла­рус­кай ад­ва­ка­ту­ры не сціх­лі. Праз 2 га­ды пар­ла­мен­та­рыі пра­вя­лі ма­ні­то­рынг па­ла­жэн­няў за­ко­на і са­бра­лі за «круг­лым ста­лом» ву­чо­ных, прад­стаў­ні­коў ад­ва­кац­кай су­пол­кі, Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та, Ге­не­раль­най пра­ку­ра­ту­ры, След­ча­га ка­мі­тэ­та і Мі­ніс­тэр­ства юс­ты­цыі, каб ра­зам вы­пра­ца­ваць кан­крэт­ныя пра­па­но­вы па вы­ра­шэн­ні праб­лем у гэ­тай сфе­ры.

31-10

— Кан­сты­ту­цыя Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь га­ран­туе пра­ва кож­на­га на атры­ман­не ква­лі­фі­ка­ва­най юры­дыч­най да­па­мо­гі, — на­га­да­ла су­раз­моў­цам стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі па за­ка­на­даў­стве і дзяр­жаў­ным бу­даў­ніц­тве Лі­лія МА­РОЗ. — Сэн­сам іс­на­ван­ня ад­ва­ка­ту­ры як ін­сты­ту­ту пра­фе­сій­най аба­ро­ны і прад­стаў­ніц­тва з'яў­ля­ец­ца ака­зан­не юры­дыч­най да­па­мо­гі ўсім, хто мае ў ёй па­трэ­бу. Бяс­спрэч­на, на­яў­насць у дзяр­жа­ве асоб, якія здоль­ныя пра­віль­на і ква­лі­фі­ка­ва­на ака­заць та­кую да­па­мо­гу, з'яў­ля­ец­ца за­ло­гам дэ­ма­кра­тыч­на­га раз­віц­ця гра­мад­ства.

За­кон «Аб ад­ва­ка­ту­ры і ад­ва­кац­кай дзей­нас­ці ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь» быў пры­ня­ты як­раз з мэ­тай ака­зан­ня больш эфек­тыў­най пра­ва­вой да­па­мо­гі. У ім за­ма­ца­ва­ны но­выя кі­рун­кі дзей­нас­ці ад­ва­ка­таў, якія ця­пер ма­юць пра­ва вы­сту­паць пры­мі­ры­це­ля­мі, ме­ды­я­та­ра­мі і тра­цей­скі­мі суд­дзя­мі. Іс­тот­ныя зме­ны ад­бы­лі­ся ў сіс­тэ­ме ор­га­наў ад­ва­кац­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, у пра­вах і аба­вяз­ках ад­ва­ка­таў.

— За­кон увёў ад­ва­кац­кую ма­на­по­лію на прад­стаў­лен­не ін­та­рэ­саў клі­ен­таў у су­дзе, што ў юры­дыч­най гра­мад­скас­ці, асаб­лі­ва ся­род ад­ва­ка­таў, вы­клі­ка­ла ў цэ­лым па­зі­тыў­ную рэ­ак­цыю, — кан­ста­та­ва­ла стар­шы­ня Па­ста­ян­най ка­мі­сіі Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў па за­ка­на­даў­стве Люд­мі­ла МІ­ХАЛЬ­КО­ВА. — Ад­нак ад­ра­зу пас­ля пры­няц­ця за­ко­на і пад­час яго дзе­ян­ня вы­каз­ва­лі­ся і до­сыць кры­тыч­ныя за­ўва­гі, якія ты­чац­ца ўзмац­нен­ня кант­ро­лю дзяр­жа­вы над ад­ва­кац­кай су­пол­кай, бяс­плат­най юры­дыч­най да­па­мо­гі, ад­сут­нас­ці цэ­лас­най сіс­тэ­мы пад­рых­тоў­кі і пе­ра­пад­рых­тоў­кі пра­фе­сій­ных кад­раў ад­ва­ка­ту­ры.

Ар­га­ні­за­та­ры «круг­ла­га ста­ла» за­ся­ро­дзі­лі ўва­гу ас­тат­ніх яго ўдзель­ні­каў на тым, што ў ад­па­вед­нас­ці з рэг­ла­мен­там, усе вы­ка­за­ныя на па­ся­джэн­ні ідэі мо­гуць увай­сці ў бу­ду­чы за­ко­на­пра­ект, бо пра­вод­зяць яго ра­зам і дэ­пу­та­ты Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў, і чле­ны Са­ве­та Рэс­пуб­лі­кі На­цы­я­наль­на­га схо­ду Бе­ла­ру­сі.

— У цэ­лым за­кон «ад­быў­ся» — як для боль­шас­ці ад­ва­ка­таў, так і для гра­ма­дзян, — пры­знаў стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ле­гіі ад­ва­ка­таў Вік­тар ЧАЙ­ЧЫЦ. — Да ста­ноў­чых на­він за­ко­на трэ­ба ад­нес­ці, перш за ўсё, ма­на­по­лію ад­ва­ка­таў на прад­стаў­ніц­тва ў су­дах, утва­рэн­не но­вых фор­маў ад­ва­кац­кай дзей­нас­ці і да­ступ­насць юры­дыч­най да­па­мо­гі. Ра­зам з тым, ёсць но­ва­ўвя­дзен­ні, якія мож­на ад­нес­ці як да ста­ноў­чых, так і да ад­моў­ных.

Ся­род не­ад­на­знач­ных нор­маў стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ле­гіі на­зваў са­ма­стой­насць ад­ва­ка­таў у вы­зна­чэн­ні ма­тэ­ры­яль­на-тэх­ніч­на­га раз­віц­ця ка­ле­гій.

«З ад­на­го бо­ку, гэ­та цу­доў­на: у ад­ва­ка­таў з'я­ві­ла­ся рэ­аль­ная маг­чы­масць доб­ра за­раб­ляць. Акра­мя та­го, за­ка­на­даў­ца зра­біў усё для та­го, каб мак­сі­маль­на змен­шыць лю­быя пе­рад­умо­вы для фі­нан­са­вых па­ру­шэн­няў. З ін­ша­га бо­ку, не ўсе ад­ва­ка­ты зра­зу­ме­лі, што пра­да­стаў­ле­ныя маг­чы­мас­ці на­кла­да­юць на іх і аба­вяз­кі. На­прык­лад, вы­ра­ша­ю­чы пы­тан­не з унёс­ка­мі на ўтры­ман­не тэ­ры­та­ры­яль­ных ка­ле­гій і ў фонд раз­віц­ця ад­ва­ка­ту­ры, не­аб­ход­на ду­маць пра тое, што ў асно­ву па­стаў­ле­на да­ступ­насць юры­дыч­най да­па­мо­гі, і яна па­він­на быць ака­за­на ўсім гра­ма­дзя­нам Бе­ла­ру­сі, а не толь­кі жы­ха­рам аб­лас­ных цэнт­раў і ста­лі­цы», — па­тлу­ма­чыў Вік­тар Чай­чыц.

Ён пра­па­на­ваў пе­ра­клас­ці за­да­чу вы­зна­чэн­ня ўнёс­каў на са­ве­ты ад­ва­ка­таў, у якія вы­бі­раць най­больш аў­та­ры­тэт­ных і пра­грэ­сіў­ных пра­фе­сі­я­на­лаў, якія жа­да­юць пра­ца­ваць на ка­рысць усёй ад­ва­ка­ту­ры.

Да­лё­ка не ад­на­знач­най стар­шы­ня Рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ле­гіі на­зваў так­са­ма нор­му па ар­га­ні­за­цыі ста­жы­роў­кі і пры­ёму ў ад­ва­ка­ту­ру па за­яў­ках юры­дыч­ных кан­суль­та­цый. «Упэў­не­ны, што ад­ва­ка­ту­ра праз улас­ныя са­ве­ты па­він­на са­ма­стой­на пад­бі­раць кад­ры, на­ву­чаць, па­вы­шаць іх ква­лі­фі­ка­цыю і вы­ра­шаць, у якіх вы­пад­ках пла­ціць ста­жо­рам, а ў якіх, на­ад­ва­рот, браць пла­ту за на­ву­чан­не, як гэ­та ро­біц­ца ва ўсім све­це».

— Аплач­ваць ста­жы­роў­ку ў ста­лі­цы не­мэ­та­згод­на, але трэ­ба пла­ціць у 3-4 ра­зы больш тым, хто пай­шоў бы пра­ца­ваць, на­прык­лад, у Бра­гі­не, дзе ў нас ця­пер ня­ма не толь­кі ні­вод­на­га ста­жо­ра, але і ўлас­на ад­ва­ка­та, — лі­чыць Вік­тар Чай­чыц.

Ся­род ста­ноў­чых но­ва­ўвя­дзен­няў быў на­зва­ны ін­сты­тут па­моч­ні­каў ад­ва­ка­та. Але на прак­ты­цы вы­свет­лі­ла­ся, што юры­дыч­ныя ВНУ не ма­юць пра­ва на­кі­роў­ваць ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў па раз­мер­ка­ван­ні на гэ­тую па­са­ду, бо ў ква­лі­фі­ка­цый­ным да­вед­ні­ку ня­ма та­кой спе­цы­яль­нас­ці. Уні­вер­сі­тэт ужо быў па­пя­рэ­джа­ны Ка­мі­тэ­там дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю, што раз­мер­ка­ван­не на па­са­ду па­моч­ні­ка ад­ва­ка­та з'яў­ля­ец­ца па­ру­шэн­нем і бу­дзе ка­рац­ца вя­лі­кі­мі штра­фа­мі.

Ёсць шмат пы­тан­няў, якія ма­юць важ­нае зна­чэн­не не толь­кі для ра­бо­ты ад­ва­ка­таў, але для ўсіх ар­га­ні­за­цый і ве­дам­стваў, і са­мае га­лоў­нае — для гра­ма­дзян, якім так­са­ма не­аб­ход­на ве­даць, на што яны мо­гуць раз­ліч­ваць пры зва­ро­це па ква­лі­фі­ка­ва­ную юры­дыч­ную да­па­мо­гу, і што ра­біць, ка­лі гэ­тая да­па­мо­га аказ­ва­ец­ца ня­якас­на. Пы­тан­ні ад­ва­кац­кай тай­ны, ака­зан­ня юры­дыч­най да­па­мо­гі за кошт ка­ле­гіі, атры­ман­не ад­ка­заў на за­пы­ты ад­ва­ка­таў трэ­ба пра­пі­саць мак­сі­маль­на дак­лад­на, лі­чаць у Рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ле­гіі ад­ва­ка­таў.

— Ад­но з га­лоў­ных пы­тан­няў: «Хто па­ві­нен вы­ра­шаць усе спрэч­ныя пы­тан­ні ў паў­ся­дзён­най ад­ва­кац­кай дзей­нас­ці?» На наш по­гляд, гэ­та па­він­ны ра­біць ор­га­ны ад­ва­кац­ка­га са­ма­кі­ра­ван­ня, — ска­заў Вік­тар Чай­чыц. — Не­дак­лад­на пра­пі­са­ныя ў за­ко­не паў­на­моц­твы Рэс­пуб­лі­кан­скай ка­ле­гіі не да­зва­ля­юць ёй якас­на кі­ра­ваць тэ­ры­та­ры­яль­ны­мі струк­ту­ра­мі.

Ся­род са­мых ба­лю­чых праб­лем ад­ва­ка­ту­ры бы­лі на­зва­ны ад­ка­зы на за­пы­ты. Ад­ва­ка­ты ма­юць пра­ва за­пыт­ваць ін­фар­ма­цыю, але да­лё­ка не ўсе ве­дам­ствы лі­чаць не­аб­ход­ным ім ад­каз­ваць. На­прык­лад, Мі­ніс­тэр­ства ахо­вы зда­роўя ка­жа: «А дзе на­пі­са­на, што ваш за­кон больш важ­ны, чым за­кон аб ахо­ве зда­роўя?» З-за ад­сут­нас­ці ўзгод­не­нас­ці па­між пра­ва­вы­мі ак­та­мі ад­ва­ка­ты не ма­юць маг­чы­мас­ці якас­на пад­рых­та­ваць іс­ка­выя за­явы, пры­клас­ці ўсе не­аб­ход­ныя да­ку­мен­ты, што пры­му­шае по­тым ад­кла­даць су­до­вы раз­бор.

«А мы не мо­жам гэ­тыя да­ку­мен­ты са­браць, бо, ка­лі, на­прык­лад, муж з жон­кай дзе­ляць ма­ё­масць і жон­ка ве­дае, што муж упо­тай­кі ад яе ку­піў аў­та­ма­біль, то на наш за­пыт ДАІ спа­сы­ла­ец­ца на «тай­ну аса­біс­та­га жыц­ця» і ад­маў­ляе ў пра­да­стаў­лен­ні ін­фар­ма­цыі. Мы пра­па­ну­ем рэа­лі­зоў­ваць ме­ха­нізм, які б па­пя­рэдж­ваў зло­ўжы­ван­ні, але да­зва­ляў бы нам якас­на вы­кон­ваць сваю ра­бо­ту», — слуш­на за­ўва­жа­юць ад­ва­ка­ты.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.