Вы тут

Пярцоў: Беларусь — адна з самых чытаючых краін і ў Еўропе, і ў СНД


Беларусь застаецца адной з самых чытаючых краін і ў Еўропе, і ў СНД. Пра гэта распавёў журналістам міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў перад адкрыццём сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час: партнёрства ў імя будучыні», перадае БелТА.


Фота БелТА

Уладзімір Пярцоў адзначыў, што арганізацыя ХХХІ Міжнароднай кніжнай выставы, у рамках якой праходзіць сімпозіум літаратараў, праходзіць у няпростых умовах.

«Цяжкасці звязаны з лагістычнымі абмежаваннямі. У дачыненні да краіны ўжыты санкцыі, у нас беспалётная зона, і часам краінам-удзельніцам было цяжка даставіць больш-менш насычаную экспазіцыю, якая прадстаўляе не толькі творы класікаў гэтых краін, але і сучасную літаратуру, якая запатрабаваная ў людзей, якія вывучаюць мовы. Па нашай просьбе Кітайская Народная Рэспубліка вязе паўтары тысячы кніг. Кітайская мова запатрабаваная ў школах і ВНУ, і на папярэдніх выставах людзі падыходзілі да стэндаў, бралі кнігі і бегла чыталі на кітайскай, здзіўляючы і нас, і тых, хто працаваў на стэндзе».

Для вывучэння краін, па словах міністра, вельмі важная літаратура. «Іх трэба разумець не толькі па роліках з юцюб, але і вывучаючы даведнікі, а таксама класічную, сучасную літаратуру, часопісы, якія выходзяць у гэтых краінах. Гэта дапаможа зразумець, куды варта паехаць, з кім будаваць бізнес-адносіны».

У выставе прымае ўдзел 20 краін, і павільён ужо з цяжкасцю ўмяшчае экспазіцыі.

«Напэўна, давядзецца шукаць нешта больш простае, ды і санкцыі, спадзяемся, скончацца. У гэтым выпадку нават 20 краін-удзельніц прывязуць больш экспазіцый, каб парадаваць беларускіх чытачоў літаратурай. Беларусь адна з самых чытаючых краін і ў Еўропе, і ў СНД. Чытаюць у нас шмат, і ёсць надзея, што культура чытання захаваецца», — падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.