Вы тут

Пра эгаізм альтруізму


Я во­сем га­доў зай­ма­ю­ся да­па­мо­гай ан­ках­во­рым дзе­цям. Да­лу­чы­ла да гэ­тай спра­вы шмат лю­дзей, ства­ры­ла цэ­лы рух, да­па­маг­ла спраў­дзіц­ца мност­ву за­па­вет­ных мар, пра­вя­ла ў апош­ні шлях больш за дзя­ся­так ма­лых і ма­ла­дых. У мя­не час­та пы­та­юц­ца, ча­му я гэ­тым зай­ма­ю­ся. Шчы­ра ка­жу­чы, для ся­бе.

Ка­лі ўпер­шы­ню ў сту­дэнц­кім ін­тэр­на­це я ўба­чы­ла аб'­яву пра на­бор ва­лан­цё­раў, то ад­ра­зу вы­ра­шы­ла ехаць. Ба­дай, гэ­та быў пер­шы і апош­ні раз без ка­рыс­ці. Прос­та ехаць. Так ву­чы­ла ма­ці.

Я атры­ма­ла та­кі ўсплёск эмо­цый — пе­ра­важ­на ста­ноў­чых, што дру­гая па­езд­ка не пры­му­сі­ла ся­бе ча­каць. Мне бы­ло ве­се­ла, ці­ка­ва, я за­во­дзі­ла сяб­роў і ха­це­ла з імі ба­чыц­ца. Так я атры­ма­ла пер­шую ка­рысць і пер­шую за­леж­насць.

Чым больш ез­дзі­ла, тым больш ха­це­ла­ся. Я пра­гуль­ва­ла за­ня­ткі, ад­мя­ня­ла спат­кан­ні. Мя­не цяг­ну­ла ту­ды. Усё жыц­цё па­ча­ло кру­ціц­ца ва­кол цэнт­ра (з тых ча­соў я пе­ра­ста­ла ўжы­ваць пер­шую част­ку сло­ва ан­ка-). Ка­лі сва­я­кі па­пра­кну­лі мя­не ў ад­сут­нас­ці аса­біс­та­га жыц­ця, я за­ду­ма­ла­ся. І вы­свет­лі­ла, што не ад­чу­ваю ся­бе пры­ваб­най ся­род звы­чай­ных хлоп­цаў, мне не хо­чац­ца іх ува­гі, не хо­чац­ца пра­яў­ляць жа­ноц­касць. Толь­кі ў цэнт­ры я ла­ві­ла по­зір­кі хлоп­цаў, па­смі­ха­ла­ся, пад­мірг­ва­ла і пры­мя­ня­ла жа­но­чыя хіт­ры­кі. Гэ­та бы­ло адзі­нае мес­ца, дзе я ха­це­ла і маг­ла флір­та­ваць. Та­кой ста­ла мая дру­гая за­леж­насць.

Ка­лі мы губ­ля­ем ка­гось­ці, то па­чы­на­ем ца­ніць яго больш. Уз­гад­ва­ем, ана­лі­зу­ем, за­ўва­жа­ем тое, ча­го не ба­чы­лі ра­ней. Так бы­ло і з ма­і­мі стра­та­мі ў Цэнт­ры дзі­ця­чай ан­ка­ло­гіі, ге­ма­та­ло­гіі і іму­на­ло­гіі. Ка­лі па­мі­ра­лі сяб­ры, мне ад­кры­ва­ла­ся іх глы­бі­ня. Я ра­зу­ме­ла іх учын­кі, па­во­дзі­ны. Я за­хап­ля­ла­ся цярп­лі­вас­цю ад­ных, ву­чы­ла­ся муд­рас­ці ў дру­гіх, пе­рай­ма­ла сі­лу ду­ху трэ­ціх. І «пад­се­ла» на чар­го­вую за­леж­насць.

Быў час, ка­лі я ўпі­ва­ла­ся тра­гіч­нас­цю жыц­ця ва­кол мя­не. Мая ду­ша бы­ла пра­сяк­ну­та ёй, і я з вы­шы­ні гля­дзе­ла на звы­чай­нае жыц­цё. Па­ду­ма­еш, спаз­ні­ла­ся на ра­бо­ту; па­ду­ма­еш, не зда­ла за­лік; па­ду­ма­еш, па­сва­ры­ла­ся з хлоп­цам; па­ду­ма­еш, па­да­ра­жэў пра­езд; па­ду­ма­еш, пус­та ў ха­ла­дзіль­ні­ку… Мне б ва­шы праб­ле­мы! У мя­не тут сяб­ры па­мі­ра­юць, мне не да вас, зям­ных. Я зве­да­ла больш. Я ін­шая. Пер­ма­нент­ная жа­ло­ба ста­ла ма­ім апраў­дан­нем і но­вай за­леж­нас­цю.

Ад­ной­чы я зра­зу­ме­ла, што ім па­трэб­на не толь­кі ма­раль­ная да­па­мо­га, але і ма­тэ­ры­яль­ная. Баць­кі га­да­мі ся­дзяць на баль­ніч­ных ліс­тах, мно­гія за­ста­юц­ца без ра­бо­ты, жы­вуць на пен­сію па дзі­ця­чай ін­ва­лід­нас­ці. Вы­дат­кі на хво­рых дзя­цей па­вя­ліч­ва­юц­ца: срод­кі гі­гі­е­ны, ле­кі, пра­дук­ты — пры­хо­дзіц­ца вы­дум­ляць ку­лі­нар­ныя вы­кру­та­сы, каб за­ах­во­ціць па­ес­ці. Ад­ны баць­кі не мо­гуць на­бы­ваць да­ра­гія ле­кі, ін­шым не ха­пае на эле­мен­тар­ныя по­бы­та­выя рэ­чы. І я ста­ла шу­каць, збі­раць, пра­сіць срод­кі. Я ра­бі­ла для іх тое, што яны не маг­лі зра­біць са­ма­стой­на. Я ад­чу­ва­ла ся­бе па­трэб­най — гэ­та бы­ла пя­тая за­леж­насць.

Ка­лі «Клуб 5000» рос, ім за­ці­ка­ві­лі­ся жур­на­ліс­ты. Пра нас па­ча­лі пі­саць. Я, сту­дэнт­ка жур­фа­ка, пра­цу­ю­чы жур­на­ліст, са­ма да­ва­ла ін­тэр­в'ю. Мя­не на­хваль­ва­лі ў га­зет­ных ар­ты­ку­лах, ра­дыё- і тэ­ле­сю­жэ­тах. Мне да­сы­ла­лі хва­леб­ныя ліс­ты ў ін­тэр­нэ­це. Зна­ё­мыя і не­зна­ё­мыя лю­дзі пі­са­лі, якая я ма­лай­чы­на. Пры­зна­ю­ся, быў час, ка­лі і са­ма лі­чы­ла, што я ма­лай­чы­на. І гэ­та ста­ла шос­тай за­леж­нас­цю.

…Ка­лі мне бы­ло сям­нац­цаць га­доў і я толь­кі пры­еха­ла ў ста­лі­цу, ма­ла­ды хло­пец па­зна­ё­міў мя­не са сва­ёй ма­ці. Дзяў­чы­не з вёс­кі вель­мі ха­це­ла­ся ўра­зіць яе, мін­скую ін­тэ­лі­гент­ку. Я шмат усмі­ха­ла­ся, пра­па­ноў­ва­ла да­па­мо­гу па ха­це, але пра­ва­лі­ла­ся на прос­тым пы­тан­ні.

—Чым вы за­хап­ля­е­це­ся, Та­ня? — спы­та­ла яна, хут­чэй, для пад­тры­ман­ня раз­мо­вы.

—Ні­чым, — ці­ха ад­ка­за­ла я.

І нер­во­ва пе­ра­бі­ра­ла ў га­ла­ве: ці лі­чыц­ца за­хап­лен­нем су­стрэ­чы з сяб­ра­мі, да­па­мо­га ма­ці ў ага­ро­дзе, пад­рых­тоў­ка да па­ступ­лен­ня, ліс­та­ван­не… Мне бы­ло так со­рам­на, што я вы­ра­шы­ла аба­вяз­ко­ва чым-не­будзь за­ха­піц­ца.

Ця­пер у мя­не быў ад­каз для лю­бой кам­па­ніі і лю­бо­га зна­ём­ства.

—Хо­бі? Што вы! Мне не да хо­бі: я зай­ма­ю­ся даб­ра­чын­нас­цю!

І гэ­та ста­ла на­ступ­най за­леж­нас­цю.

Ва­лан­цёр­ства, даб­ра­чын­насць, «Клуб 5000» да­ва­лі мне сяб­роў і па­чуц­цё ўлас­най знач­нас­ці, ад­кры­ва­лі фі­ла­со­фію жыц­ця і смер­ці, па­вы­ша­лі са­ма­ацэн­ку, ля­чы­лі ад ста­рых крыў­даў, да­ры­лі ка­хан­не і «зор­ную» хва­ро­бу, да­па­ма­га­лі неш­та не­ка­му да­ка­заць. І кож­ны раз клін клі­нам вы­бі­вае: ва­лан­цёр­ства, даб­ра­чын­насць, «Клуб 5000» ле­чаць ад ад­ной за­леж­нас­ці і пад­са­джва­юць на ін­шую. І ўвесь час я маю сваю ка­рысць.

На ад­ной даб­ра­чын­най ак­цыі да на­шай груп­кі ва­лан­цё­раў па­ды­шоў са­лід­ны муж­чы­на.

—Ра­зу­мею: каб гэ­тым зай­мац­ца, трэ­ба мець ней­кую вы­га­ду. Мне заў­сё­ды бы­ло ці­ка­ва, як раз­мяр­коў­ва­юц­ца са­бра­ныя гро­шы. Які пра­цэнт вы атрым­лі­ва­е­це?

Мы не ма­ем з гэ­та­га ні ка­пей­кі. Але вы­га­да, без­умоў­на, ёсць. І яна знач­на боль­шая за гро­шы.

«Клуб 5000» звёў мя­не з мност­вам цу­доў­ных лю­дзей, якія ста­лі не толь­кі па­плеч­ні­ка­мі і ад­на­дум­ца­мі, але і бліз­кі­мі сяб­ра­мі, да­ра­гі­мі людзь­мі. У кож­на­га з іх свой ма­тыў, свая пры­чы­на, свая вы­га­да.

—У мя­не ад ра­ку па­мер­ла ня­вест­ка ў Із­ра­і­лі, — у тэ­ле­фон­най труб­цы чую слё­зы ад не­зна­ё­ма­га аба­не­нта. — Та­му я вы­бра­ла хлоп­чы­ка, які за­раз ле­чыц­ца ў гэ­тай кра­і­не і што­ме­сяц пе­ра­ліч­ваю да­па­мо­гу з пен­сіі. Мы не змаг­лі вы­ра­та­ваць яе, ня­хай жа яму па­шан­цуе.

—Я ба­чу, як ты ра­ду­еш­ся, ка­лі атрым­лі­ва­ец­ца са­браць не­аб­ход­ную су­му, — пры­зна­ец­ца сяб­роў­ка. — Та­му і пры­но­шу гро­шы: мне пры­ем­на ця­бе ра­да­ваць.

—Я не маг­ла знай­сці доб­рую пра­цу, — ка­жа дру­гая. — А ка­лі ста­ла да­па­ма­гаць дзе­цям, па­ча­ла па­ва­жаць ся­бе. Ін­шыя гэ­та за­ўва­жы­лі і так­са­ма па­ва­жа­юць мя­не. Я знай­шла пра­цу.

—Я так люб­лю дзя­цей, — рас­каз­вае шмат­дзет­ная ма­ці. — Сва­іх пя­цё­ра, а лю­боў яшчэ за­ста­ец­ца, яна пе­ра­паў­няе мя­не — трэ­ба не­ка­му ад­да­ваць.

—Так здо­ра­ва, што ты да­еш мне шмат за­дан­няў! Гэ­та ва­лан­цёр­ства за­бі­рае ўвесь час, і яго не за­ста­ец­ца на дрэн­ныя дум­кі і роз­ныя глуп­ствы!

—У мя­не рас­це дач­ка. Я ха­чу, каб яна на ма­ім пры­кла­дзе ву­чы­ла­ся да­па­ма­гаць ін­шым.

Не­як да нас пры­яз­джа­лі ва­лан­цё­ры з Маск­вы і пра­во­дзі­лі за­ня­ткі па арт-тэ­ра­піі ў дзі­ця­чым хос­пі­се і ан­ка­цэнт­ры. Ад­на жан­чы­на піль­на пры­гля­да­ла­ся да дзе­так. Акра­мя сва­ёй ува­гі і лю­бо­ві, яна пры­вез­ла не­ма­лую су­му гро­шай, ха­це­ла ах­вя­ра­ваць не­ка­му. Ка­лі да­ве­да­ла­ся, што я ня­даў­на пе­ра­жы­ла сур'­ёз­нае ДТЗ, то ад­да­ла гро­шы… мне. Без ва­ган­няў і без ва­ры­ян­таў. Яна ні­чо­га не ха­це­ла слу­хаць і ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ні­ла пе­ра­да­ваць іх ка­му-не­будзь. На­тал­лі Ва­сіль­еў­не бы­ло за шэсць­дзя­сят, у яе маг­лі быць да­рос­лыя ўну­кі. Але сын мас­коў­скай так­сіст­кі за­гі­нуў у ава­рыі, так і не ства­рыў­шы сям'ю. Яна пры­еха­ла ў ін­шую кра­і­ну да­па­маг­чы ан­ках­во­рым дзе­цям, але ад­да­ла гро­шы мне. Яна так ха­це­ла, у яе бы­ла ў гэ­тым па­трэ­ба.

Мы ро­бім доб­рыя спра­вы. Толь­кі не хва­лі­це нас за гэ­та. Бо мы ро­бім іх для ся­бе.

Тац­ця­на Не­мча­ні­на­ва,
кі­раў­нік даб­ра­чын­на­га ру­ху «Клуб 5000»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.