Вы тут

Два прыгажуны


Гэ­тыя ма­гут­ныя ве­ліч­ныя хра­мы бач­ныя ў За­слаўі лі­та­раль­на з лю­бой кроп­кі. І на­ват ка­лі ты прос­та едзеш мі­ма на аў­та­ма­бі­лі ці элект­рыч­цы, не мо­жаш іх не за­ўва­жыць. Ста­ра­жыт­ныя па­бу­до­вы, як стат­ныя во­ла­ты, вар­ту­юць спа­кой на­ва­коль­ных мяс­цін. Яны не толь­кі су­па­кой­ва­юць на­дзей­нас­цю знеш­ня­га вы­гля­ду, але яшчэ і ўзно­сяц­ца тон­кі­мі шпі­ля­мі ў не­ба, быц­цам про­ся­чы за сваю зям­лю ў ня­спын­най ма­літ­ве...

2-13

Гіс­то­рыя гэ­тых хра­маў у мно­гім ад­люст­роў­вае гіс­то­рыю бе­ла­рус­кай зям­лі, а дак­лад­ней — на­шу сла­ву­тую та­ле­рант­насць. Змя­ня­лі­ся сі­лы на па­лі­тыч­най арэ­не — і хра­мы пе­ра­да­ва­лі ін­шым кан­фе­сі­ям. Сын ула­да­ра пры­маў ін­шае ве­ра­выз­нан­не — і за­ад­но пе­ра­асвя­чаў мяс­цо­вы храм у «ін­шую ве­ру».

Бы­лі гэ­тыя хра­мы і сім­ва­ла­мі-цэнт­ра­мі валь­на­дум­ства: пас­ля паў­стан­няў ула­ды за­ба­ра­ня­лі на­сель­ніц­тву пра­во­дзіць на­ба­жэн­ствы па сва­іх звы­ча­ях, пе­ра­раб­ля­лі ўсё на свой лад. Ві­даць, са­праў­ды ра­зу­ме­лі кі­раў­ні­кі, што су­поль­ная ве­ра здоль­ная мно­гае змя­ніць на­ват на па­лі­тыч­най арэ­не.

Сён­няш­няя Спа­са-Пра­аб­ра­жэн­ская царк­ва ста­ла пра­ва­слаў­най толь­кі ў кан­цы XІX ста­год­дзя. Па­бу­да­ва­ная ў кан­цы XVІ — па­чат­ку XVІІ ста­год­дзяў, яна бы­ла пра­тэ­станц­кай і ства­ра­ла­ся як каль­ві­нісц­кі збор. Ад­нак сын та­га­час­на­га ўла­даль­ні­ка За­слаўя, пра­тэ­стан­та Яна Яна­ві­ча Гля­бо­ві­ча, не пай­шоў па ду­хоў­ным шля­ху баць­кі і пры­няў ка­та­ліц­тва. Храм, што зна­хо­дзіў­ся на яго зем­лях, ён так­са­ма пе­ра­асвя­ціў, і та­кім чы­нам каль­ві­нісц­кі збор стаў ка­та­ліц­кім кас­цё­лам імя Мі­ха­і­ла Ар­хан­ге­ла. Ад­нак і ў та­кім ста­ту­се яму бы­ло на­ка­на­ва­на за­ста­вац­ца не над­та доў­га. Пас­ля паў­стан­ня 1830-х га­доў кас­цёл за­кры­лі. А пас­ля яшчэ ад­на­го паў­стан­ня 1863 — 1864 га­доў яго ўво­гу­ле пе­рад­алі пра­ва­слаў­ным і пе­ра­асвя­ці­лі як Спа­са-Пра­аб­ра­жэн­скую царк­ву.

2-14

Пры са­вец­кай ула­дзе храм пэў­ны час быў за­кры­ты. Ад­нак у 1991-м яго зноў ад­кры­лі, асвя­ці­лі і да сён­няш­ня­га ча­су ён за­ста­ец­ца пра­ва­слаў­ным. Ці­ка­ва, ці маг­чы­мыя ў су­час­най гіс­то­рыі но­выя рэ­лі­гій­ныя па­ва­ро­ты?..

Да­рэ­чы, бу­да­ва­лі яго ў фар­ты­фі­ка­цый­ных мэ­тах — як храм аба­рон­ча­га ты­пу. Пра гэ­та свед­чаць круг­лыя бай­ні­цы на 35-мет­ро­вай ве­жы. Ад­нак з ча­су яго ўзвя­дзен­ня во­ра­гі на За­слаўе больш не на­па­да­лі, та­му па такім пры­зна­чэн­ні ён не быў вы­ка­ры­ста­ны.

Дру­гую хра­ма­вую па­бу­до­ву За­слаўя — кас­цёл Рас­тва Най­свя­цей­шай Дзе­вы Ма­рыі — па­бу­да­ва­лі на­пры­кан­цы XVІІІ ста­год­дзя, ка­лі го­ра­дам ва­ло­даў граф Ан­то­ній Пшаз­дзец­кі. Яго ўзвя­лі на мес­цы ста­ро­га драў­ля­на­га кас­цё­ла (1625 го­да па­бу­до­вы). Паў­стан­не 1863 — 1864 га­доў так­са­ма паў­плы­ва­ла на лёс гэ­та­га кас­цё­ла, на ка­рысць пра­ва­слаў­ных. З 1868 го­да ён дзей­ні­чаў як пра­ва­слаў­ная царк­ва. У 1944 го­дзе храм быў раз­бу­ра­ны: ку­пал і зва­ні­ца рух­ну­лі. Рэ­стаў­ра­цыю ў ім па­ча­лі пра­во­дзіць з кан­ца 1980-х га­доў — да на­ша­га ча­су ён амаль ад­ноў­ле­ны. Да свя­та пісь­мен­ства і дру­ку кас­цёл бу­дзе па­фар­ба­ва­ны і зай­мее амаль пер­ша­па­чат­ко­вы вы­гляд.

Як ба­чым, мя­ня­лі­ся ўла­да­ры, мя­ня­ла­ся і іх стаў­лен­не да рэ­лі­гіі. Ад­нак, губ­ля­ю­чы свае збу­да­ван­ні, ці губ­ля­лі кан­фе­сіі шчы­расць ве­ры?.. І атрым­лі­ва­ю­чы но­выя хра­мы, за­бра­ныя ў ін­шых, ці па­чы­на­лі лю­дзі ве­рыць мац­ней і ўспры­маць гэ­та як са­праўд­ны цуд?..

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ,

фо­та аў­та­ра.

Мін­скі ра­ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.