Вы тут

«Ці трэба зямлю... біць токам?»


Рэ­фор­ма на ся­ле: як гэ­та ра­бі­лі прод­кі?

У XІX ста­год­дзі і да Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі 1917 го­да на тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі сель­ская гас­па­дар­ка бы­ла да­во­лі пры­быт­ко­вай спра­вай. Каб спры­яць яе раз­віц­цю, яд­наць тых, хто ва­ло­дае зям­лёй, ства­ра­лі­ся спе­цы­я­лі­за­ва­ныя та­ва­рыст­вы.

Ад­но з та­кіх та­ва­рыст­ваў да 1903 го­да ўзна­чаль­ваў Вац­лаў Ко­саў, адзін з па­ме­шчы­каў, які ва­ло­даў вёс­кай Пад­бя­рэз­зе. Больш за тое, па яго іні­цы­я­ты­ве бы­ло ство­ра­на сель­ска­гас­па­дар­чае ву­чы­лі­шча. Бу­ды­нак у па­сёл­ку Лу­жас­на (пад Ві­цеб­скам. — Аўт.) за­ха­ваў­ся да на­шых дзён. Пер­шы на­бор на­ву­чэн­цаў і афі­цый­нае ад­крыц­цё на­ву­чаль­най уста­но­вы ад­бы­лі­ся 15 ліс­та­па­да 1909 го­да. Пас­ля Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі на яго ба­зе ства­ры­лі сель­ска­гас­па­дар­чую шко­лу, якая ў 1929 го­дзе бы­ла пе­ра­тво­ра­на ў Лу­жас­нян­скі дзяр­жаў­ны ль­но­пянь­ко­вы тэх­ні­кум. Ця­пер ён функ­цы­я­нуе як аграр­ны ка­ледж Ві­цеб­скай ор­дэ­на «Знак Па­ша­ны» дзяр­жаў­най ака­дэ­міі ве­тэ­ры­нар­най ме­ды­цы­ны. З мо­ман­ту ар­га­ні­за­цыі на­ву­чаль­най уста­но­вы пад­рых­та­ва­на ка­ля 21,2 ты­ся­чы спе­цы­я­ліс­таў.

— Уво­гу­ле сель­ска­гас­па­дар­чыя та­ва­рыст­вы ўпер­шы­ню з'яў­ля­юц­ца ў Ра­сіі ў пер­шай па­ло­ве XVІІІ ста­год­дзя. Іх мэ­та — удас­ка­на­лен­не сель­скай гас­па­дар­кі і раз­віц­цё аграр­най на­ву­кі. У 1765 го­дзе бы­ло за­сна­ва­на Ім­пе­ра­тар­скае воль­нае эка­на­міч­нае та­ва­рыст­ва для, як ска­за­на ў ста­ту­це, «рас­паў­сюдж­ван­ня ў на­ро­дзе ка­рыс­ных ве­даў». Што ты­чыц­ца тэ­ры­то­рыі су­час­най Бе­ла­ру­сі, у 1826 го­дзе ў Ві­цеб­ску ства­ры­лі Бе­ла­рус­кае воль­нае эка­на­міч­нае та­ва­рыст­ва — па іні­цы­я­ты­ве па­ме­шчы­каў Ві­цеб­скай і Ма­гі­лёў­скай гу­бер­няў. Да­рэ­чы, у на­шым му­зеі ёсць пя­чат­ка гэ­тай ар­га­ні­за­цыі. У 1841 го­дзе яно спы­ні­ла дзей­насць. І ў «но­вым аб­ліч­чы» ад­ра­дзі­ла­ся ў 1876 го­дзе. Ме­ла наз­ву «Ві­цеб­скае та­ва­рыст­ва сель­скіх гас­па­да­роў». Га­на­ро­вым стар­шы­нёй быў Па­вел Рас­тоў­цаў, ві­цеб­скі гу­бер­на­тар. Пры­ма­лі тых, хто пра­цуе на вёс­цы або ці­ка­віц­ца сель­ска­гас­па­дар­чай тэ­май. Да 1905 го­да та­ва­рыст­ва на­ліч­ва­ла ка­ля 390 чле­наў, — рас­каз­вае Ва­ле­рый Шы­ша­наў, на­мес­нік ды­рэк­та­ра Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея па на­ву­ко­вай пра­цы.

2-16

Па­вод­ле яго слоў, за­ступ­ні­кам та­ва­рыст­ва быў брат ім­пе­ра­та­ра — вя­лі­кі князь Ула­дзі­мір Аляк­санд­ра­віч.

У ста­ту­це га­ва­ры­ла­ся, што та­ва­рыст­ва маг­ло на­бы­ваць улас­насць (у пры­ват­нас­ці, з пер­шых рук — доб­рыя па­ро­ды ко­ней, ін­шых жы­вёл, а так­са­ма якас­нае на­сен­не — для раз­да­чы іх чле­нам та­ва­рыст­ва і жы­ха­рам па пры­ваб­ных цэ­нах), а так­са­ма ва­ло­да­ла пра­вам уру­чаць прэ­міі і ме­да­лі тым, хто вы­зна­чыў­ся ў га­лі­не сель­скай гас­па­дар­кі.

— У 1879 го­дзе праў­лен­нем бы­ло за­рэ­гіст­ра­ва­на Та­ва­рыст­ва ўза­ем­на­га крэ­ды­ту зем­ле­ўла­даль­ні­каў Ві­цеб­скай гу­бер­ні. Больш за 90 чле­наў для гэ­та­га ўнес­лі звыш за 11 ты­сяч руб­лёў ка­пі­та­лаў. А ў той час на гэ­тую су­му мож­на бы­ло ку­піць вель­мі доб­рую ся­дзі­бу. Не­ўза­ба­ве гра­шо­вы аба­рот вы­лі­чаў­ся міль­ё­на­мі. У 1898-1899 га­дах вы­хо­дзі­ла га­зе­та «Ві­цеб­скі ліс­ток» пад рэ­дак­цы­яй стар­шы­ні та­ва­рыст­ва Аляк­санд­ра Мі­ка­ла­е­ві­ча Хвас­то­ва. У ёй змя­шча­лі­ся ма­тэ­ры­я­лы па кан'­юнк­ту­ры мяс­цо­ва­га рын­ку, ар­ты­ку­лы эка­на­міч­на­га ха­рак­та­ру. Пі­са­лі аб крэ­дыт­най па­лі­ты­цы, кан­ку­рэн­цыі, вы­ка­ры­стан­ні на­ві­нак тэх­ні­кі, ста­но­ві­шча гас­па­да­рак, жыц­цё ся­лян, — пра­цяг­вае Ва­ле­рый Шы­ша­наў.

Да­рэ­чы, ме­на­ві­та Аляк­сандр Хвас­тоў аб­грун­та­ваў не­аб­ход­насць пе­ра­во­ду ся­лян­скіх гас­па­да­рак на ху­тар­скую фор­му зем­ле­ка­ры­стан­ня, спа­сы­ла­ю­чы­ся на ста­ноў­чы во­пыт раз­віц­ця фер­мер­ства ў За­ход­няй Еў­ро­пе і ЗША, а так­са­ма сфар­му­ля­ваў пе­ра­ва­гі та­ко­га па­ды­хо­ду: ства­рэн­не ўмоў для пра­яў­лен­ня іні­цы­я­ты­вы і за­ці­каў­ле­нас­ці пра­ца­ві­тых ся­лян у вы­ні­ках сва­ёй пра­цы, лік­ві­да­цыі це­рас­па­ло­сі­цы, пра­віль­на­га вя­дзен­ня се­ва­зва­ро­ту. Для вы­ра­шэн­ня пы­тан­ня аграр­най пе­ра­на­се­ле­нас­ці (у Ві­цеб­скай гу­бер­ні ў той час яна бы­ла ад­ной з са­мых вы­со­кіх у Ра­сіі) пра­па­ноў­ваў ура­да­вае за­ах­воч­ван­не пе­ра­ся­лен­ня ся­лян у Сі­бір шля­хам ства­рэн­ня спе­цы­яль­на­га пе­ра­ся­лен­ча­га бан­ка, пра­да­стаў­лен­ня льгот пе­ра­ся­лен­цам. Та­кім чы­нам, Ві­цеб­скае та­ва­рыст­ва сель­скіх гас­па­да­роў у асо­бе спа­да­ра Хвас­то­ва апя­рэ­дзі­ла шмат­лі­кія ідэі, за­кла­дзе­ныя пас­ля ў Ста­лы­пін­скай аграр­най рэ­фор­ме. Не­вы­пад­ко­ва і тое, што ў Ві­цеб­скай гу­бер­ні раз­бу­рэн­не аб­шчы­ны, пе­ра­ся­лен­не, ху­та­ры­за­цыя ў па­чат­ку XX ста­год­дзя пра­во­дзі­лі­ся вель­мі ак­тыў­на ў па­раў­на­нні з ін­шы­мі рэ­гі­ё­на­мі Ра­сіі.

2-15

На той час на Ві­цеб­шчы­не бы­ло ма­ла пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў. Вы­твор­час­цю та­ва­раў зай­ма­лі­ся ў асноў­ным ра­мес­ні­кі. А сель­ская гас­па­дар­ка як­раз бы­ла вель­мі раз­ві­та. Пры­дзвін­скі край та­ды спе­цы­я­лі­за­ваў­ся на льна­вод­стве. Яно бы­ло рас­паў­сю­джа­на на­столь­кі шы­ро­ка, што ме­на­ві­та з поў­на­чы су­час­най Бе­ла­ру­сі экс­пар­та­ва­лі за мя­жу пры­клад­на 70% уся­го льну. Гэ­та звя­за­на яшчэ і з вель­мі зруч­ным геа­гра­фіч­ным зна­хо­джан­нем.

Вы­шэй­зга­да­нае та­ва­рыст­ва ла­бі­ра­ва­ла ме­ры па па­тан­нен­ні крэ­ды­таў. Адзін з экс­пер­таў у га­зе­це кры­ты­ка­ваў мяс­цо­выя бан­кі за пра­да­стаў­лен­не крэ­ды­таў з пра­цэнт­най стаў­кай звыш 10% у год (пра та­кія крэ­ды­ты за­раз мож­на толь­кі ма­рыць. — Аўт.). Ён жа пад­лі­чыў, што мяс­цо­выя па­ме­шчы­кі мо­гуць «па­цяг­нуць» вы­пла­ту крэ­ды­ту ў па­ме­ры не больш за 4% у год! Пра­па­ноў­ва­ла­ся, каб ска­ра­ціць пра­цэнт­ныя стаў­кі, аб'­яд­наць два­ран­скі і ся­лян­скі бан­кі ў зя­мель­ны. Аб­мяр­коў­ва­ла­ся так­са­ма ідэя ства­раць та­ва­рыст­вы ўза­ем­на­га крэ­ды­ту.

На­пры­кан­цы XІX ста­год­дзі пра­во­дзі­лі шмат экс­пе­ры­мен­таў, каб ура­джаі бы­лі леп­шы­мі. На­прык­лад, фас­фа­рыт­ная му­ка па­чы­на­ла вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ў якас­ці ўгна­ен­ня. Пы­тан­не аб эфек­тыў­нас­ці не­ар­га­ніч­ных угна­ен­няў бы­ло та­ды вель­мі ак­ту­аль­ным. «Да во­пы­ту трэ­ба ста­віц­ца са стро­гай дак­лад­нас­цю!» — пі­саў «Ві­цеб­скі ліс­ток».

Су­свет­най сен­са­цы­яй стаў яшчэ адзін во­пыт. У 1889 го­дзе кі­еў­скія экс­пе­ры­мен­та­та­ры па­спра­ба­ва­лі па­спры­яць сты­му­ля­цыі рос­ту рас­лін... пад уз­дзе­ян­нем элект­рыч­на­га по­ля. Та­ды пра гэ­та на­пі­саў на­ват па­рыж­скі ча­со­піс. Рост на­сен­ня, на дум­ку ра­цы­я­на­лі­за­та­раў, ад­бы­ва­ец­ца ў вы­ні­ку элект­ра­лі­за­цыі гле­бы, у якую за­коп­ва­лі­ся цын­ка­выя і мед­ныя ліс­ты з па­за­ло­ча­ны­мі шы­па­мі і злу­ча­лі­ся па па­вет­ры дро­там... Што дзіў­на, пад­час во­пы­таў вы­свет­лі­ла­ся, што па­пя­рэд­нія вы­ні­кі ня­дрэн­ныя. Ана­ла­гіч­ную прак­ты­ку спра­ба­ва­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць і на Ві­цеб­шчы­не.

Ві­цеб­скае та­ва­рыст­ва сель­скіх гас­па­да­роў ар­га­ні­зоў­ва­ла маш­таб­ныя сель­ска­гас­па­дар­чыя вы­ста­вы — пра­воб­раз зна­ка­мі­тай са­вец­кай вы­ста­вы да­сяг­нен­няў на­род­най гас­па­дар­кі. У пры­ват­нас­ці, у Дзвін­ску (ця­пе­раш­ні Даў­гаў­пілс, які та­ды быў у скла­дзе Ві­цеб­скай гу­бер­ні. — Аўт.). На іх бы­лі прад­стаў­ле­ны ўзо­ры ма­лоч­най пра­дук­цыі, збож­жа­выя, ага­род­ні­на і са­да­ві­на... Пра­ца­ва­лі сек­цыі ко­не­га­доў­лі, дроб­най свой­скай жы­вё­лы, птуш­кі, ляс­ной гас­па­дар­кі.

Што ці­ка­ва, ар­га­ні­за­та­ры вы­ста­вы ла­дзі­лі кан­цэр­ты вя­до­ма­га ві­я­лан­чэ­ліс­та Аляк­санд­ра Верж­бі­ло­ві­ча.

У апош­нія га­ды свай­го іс­на­ван­ня та­ва­рыст­ва ўяў­ля­ла са­бой вель­мі раз­га­лі­на­ва­ную струк­ту­ру. Акра­мя Лу­жас­нян­ска­га ву­чы­лі­шча, пры та­ва­рыст­ве бы­лі ка­мі­сій­нае бю­ро, му­зей жы­вё­ла­га­доў­лі і ма­лоч­най гас­па­дар­кі (за­сна­ва­ны ў 1903 го­дзе), та­ва­рыст­ва ры­ба­вод­ства і ры­ба­лоў­ства, ка­мі­сія па ар­га­ні­за­цыі зем­ля­роб­чых гурт­коў. Апош­ніх у пад­па­рад­ка­ван­ні та­ва­рыст­ва ў 1915 го­дзе на­ліч­ва­ла­ся ка­ля 140.

Ар­га­ні­зоў­ва­лі­ся так­са­ма кур­сы па жы­вё­ла­га­доў­лі і ма­лоч­най гас­па­дар­цы для «зем­ля­роб­ча­га на­сель­ніц­тва». У ад­па­вед­най спра­ва­зда­чы ад­зна­ча­ла­ся: «Звы­чай­на слу­ха­чы на­столь­кі ці­ка­вяц­ца кур­са­мі, што коль­касць тых, што пры­хо­дзяць, па­вя­ліч­ва­ец­ца з дня ў дзень. А коль­касць ах­вот­ных пры­маць удзел у прак­тыч­ных за­ня­тках бы­вае та­кая вя­лі­кая, што боль­шас­ці пры­хо­дзіц­ца ад­маў­ляць, каб пры аб­ме­жа­ва­ным лі­ку прак­ты­кан­таў апош­нія маг­лі больш зна­ё­міц­ца з тэх­ні­кай... І тыя з іх, якія ў па­чат­ку кур­саў ста­ві­лі­ся да спра­вы абы­яка­ва, ста­на­ві­лі­ся сур'­ёз­ны­мі і аку­рат­ны­мі ра­бот­ні­ка­мі».

Каст­рыч­ніц­кая рэ­ва­лю­цыя пе­ра­рва­ла дзей­насць та­ва­рыст­ва. 1 снеж­ня 1917 го­да ма­ён­так Пад­бя­рэз­зе рэ­кві­за­ва­лі і пе­ра-
д­алі Міш­каў­ска­му ва­лас­но­му зя­мель­на­му ка­мі­тэ­ту. Бы­лыя ўла­даль­ні­кі Ко­са­вы вы­се­ле­ны...

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Фо­та з ар­хі­ва
Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея.

Ві­цеб­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.