Вы тут

На­стаў­нік, пад­рых­туй на­стаў­ні­ка!


 

...у 20-й мін­скай гім­на­зіі вы­хоў­ваць бу­ду­чых пе­да­го­гаў пачнуць яшчэ за школь­най пар­тай

Ці­ка­ва, ка­лі б абі­ту­ры­ен­там пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та пра­па­на­ва­лі на­пі­саць са­чы­нен­не на тэ­му «Ча­му я аб­раў пе­да­го­гі­ку?», што б яны на­пі­са­лі? А ча­му б і са­праў­ды не ўвес­ці та­кое са­чы­нен­не пры за­лі­чэн­ні на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці? Ка­лі б яшчэ на ўва­хо­дзе ў пе­да­га­гіч­ную ВНУ ўча­раш­ніх школь­ні­каў пры­му­сі­лі за­ду­мац­ца: а ці свой шлях у жыц­ці яны аб­ра­лі? — маг­чы­ма, у пе­да­го­гі­цы бы­ло б менш вы­пад­ко­вых лю­дзей. Яшчэ ста­ра­жыт­ныя грэ­кі ка­за­лі: «Ка­лі кра­вец дрэн­ны — то лю­дзі бу­дуць прос­та дрэн­на апра­ну­тыя, але ка­лі ў гра­мад­стве бу­дзе дрэн­ны на­стаў­нік — то вы­рас­туць па­ка­лен­ні не­аду­ка­ва­ных і ня­вы­ха­ва­ных лю­дзей». Ад­нак ці мо­жа «вы­пад­ко­вы» на­стаў­нік вы­ха­ваць аду­ка­ва­ную асо­бу? Пы­тан­не з шэ­ра­гу ры­та­рыч­ных…

14

14

 

У дзе­ся­ці­клас­ні­каў 20‑й ста­ліч­най гім­на­зіі бу­дзе як мі­ні­мум два га­ды, каб зра­зу­мець, ці мо­жа пе­да­го­гі­ка стаць іх пры­зван­нем. Ме­на­ві­та ў гэ­тай на­ву­чаль­най уста­но­ве Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны пе­да­га­гіч­ны ўні­вер­сі­тэт ад­ра­джае про­філь­ныя пе­да­га­гіч­ныя кла­сы…

Вы­сту­па­ю­чы на­пя­рэ­дад­ні но­ва­га на­ву­чаль­на­га го­да пе­рад пе­да­га­гіч­най гра­мад­скас­цю ста­лі­цы, мі­ністр аду­ка­цыі Сяр­гей Мас­ке­віч з су­мам кан­ста­та­ваў, што ста­ліч­ныя ўста­но­вы аду­ка­цыі не зай­ма­юц­ца ўзнаў­лен­нем кад­раў. На­стаў­ні­кі не ду­ма­юць над тым, хто прый­дзе ім на зме­ну. А гэ­та вя­лі­кі грэх, ка­лі на­стаў­нік не ары­ен­туе, не агі­туе сва­іх вуч­няў за пра­фе­сію пе­да­го­га. За­да­ча на­стаў­ні­ка — вы­рас­ціць дру­го­га на­стаў­ні­ка.

Пры­нам­сі, у 20‑й мін­скай гім­на­зіі сён­ня пра­цу­юць 10 пе­да­го­гаў, якія ра­ней скон­чы­лі гэ­тую на­ву­чаль­ную ўста­но­ву. Спра­ва ў тым, што ў 1990‑я га­ды ў 176‑й мін­скай шко­ле (якая паз­ней бы­ла пе­ра­ўтво­ра­на ў 20‑ю гім­на­зію) ужо дзей­ні­ча­лі фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­ныя і фі­ла­ла­гіч­ныя пе­да­га­гіч­ныя кла­сы. І сён­ня іх вы­пуск­ні­кі пра­цу­юць у род­най шко­ле, але ўжо ў якас­ці пе­да­го­гаў. Ды­рэк­тар гім­на­зіі Ле­а­нід Аб­ра­маў уз­на­чаль­вае гэ­ту ўста­но­ву 25 га­доў, і зу­сім не дзіў­на, што ме­на­ві­та яму да­ве­ры­лі важ­ную мі­сію — ад­ра­дзіць у шко­лах про­філь­ныя пе­да­га­гіч­ныя кла­сы і су­пра­цоў­ніц­тва з БДПУ. Пра тое, якая ўва­га на­да­ец­ца гэ­тай па­дзеі, мож­на бы­ло зра­зу­мець па коль­кас­ці вы­со­ка­па­стаў­ле­ных асоб з Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі і Ка­мі­тэ­та па аду­ка­цыі Мін­гар­вы­кан­ка­ма, якія прый­шлі ў апош­нюю жні­вень­скую су­бо­ту на су­стрэ­чу з вуч­ня­мі пе­да­га­гіч­ных кла­саў. Ну і, зра­зу­ме­ла, не маг­лі пра­пус­ціць гэ­тае свя­та дэ­ка­ны фа­куль­тэ­таў Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та на ча­ле з яго рэк­та­рам Аляк­санд­рам Жу­ком. Больш за тое, у 20‑й гім­на­зіі вы­са­дзіў­ся са­праўд­ны дэ­сант — з са­мых та­ле­на­ві­тых і зна­ход­лі­вых сту­дэн­таў БДПУ, якія па­спра­ба­ва­лі да­ка­заць школь­ні­кам на ўлас­ным пры­кла­дзе, якім раз­на­стай­ным і ці­ка­вым мо­жа быць ва ўні­вер­сі­тэ­це жыц­цё па-за ву­чэб­ны­мі за­ня­тка­мі: яны спя­ва­лі, тан­ца­ва­лі і жар­та­ва­лі са сцэ­ны.

2

2

 

—На­стаў­нік. Што ста­іць за гэ­тым сло­вам? — звяр­нуў­ся да дзе­ся­ці­клас­ні­каў рэк­тар БДПУ імя Мак­сі­ма Тан­ка, пра­фе­сар Аляк­сандр ЖУК. — Гэ­та і вы­дат­ны псі­хо­лаг, і вы­біт­ны па­эт, і вя­лі­кі ак­цёр, але, са­мае га­лоў­нае, не­за­мен­ны па­моч­нік у жыц­ці і са­праўд­ны ся­бар. Ва ўсе ча­сы на­стаў­ні­кі бы­лі нось­бі­та­мі вы­со­кай ма­раль­нас­ці, куль­ту­ры і ад­да­на­сці сва­ёй спра­ве. На­стаў­нік ува­саб­ляў са­бой муд­расць, бес­ка­рыс­лі­васць і вер­насць доў­гу. Ра­ней пе­рад на­стаў­ні­кам зды­ма­лі ка­пя­люш. Але ў апош­нія га­ды ён пе­ра­стаў быць ге­ро­ем кніг і те­ле­пе­ра­дач. Не ма­гу пры­га­даць на­шу­ме­ла­га кі­на­філь­ма, буй­ной мас­тац­кай вы­ста­вы, се­рыі ар­ты­ку­лаў у цэнт­раль­най прэ­се або шы­ро­ка раз­рэ­кла­ма­ва­на­га ток-шоу, дзе б га­лоў­ным ге­ро­ем стаў ме­на­ві­та на­стаў­нік.

—Ары­ен­та­цыя на пра­фе­сію на­стаў­ні­ка — за­да­ча ну­мар адзін для ўсіх пе­да­га­гіч­ных ка­лек­ты­ваў і для на­шых уні­вер­сі­тэ­таў, якія рых­ту­юць кад­ры для на­ву­чаль­ных уста­ноў. Пер­шым на шлях ад­ра­джэн­ня про­філь­ных пе­да­га­гіч­ных кла­саў стаў Мінск. Але, ха­чу за­пэў­ніць, што гэ­та не ра­за­вая ак­цыя, а, хут­чэй, пер­шая лас­таў­ка, — пад­крэс­ліў у сва­ёй пра­мо­ве на­мес­нік мі­ніст­ра аду­ка­цыі Ва­сіль БУД­КЕ­ВІЧ. — Ня­ма ні­чо­га леп­ша­га для на­стаў­ні­ка, ка­лі яго вуч­ні пой­дуць па яго сля­дах.

На ба­зе 20‑й гім­на­зіі бы­лі ство­ра­ны ча­ты­ры пе­да­га­гіч­ныя кла­сы фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га і фі­ла­ла­гіч­на­га про­фі­ляў для 104 вуч­няў. На пра­ця­гу двух га­доў по­бач з на­стаў­ні­ка­мі гім­на­зіі заў­сё­ды бу­дуць пры­сут­ні­чаць і вы­клад­чы­кі БДПУ. Яны бу­дуць вы­кла­даць гім­на­зіс­там асоб­ныя тэ­мы на па­глыб­ле­ным уз­роў­ні, пра­во­дзіць фа­куль­та­тыў­ныя за­ня­ткі, рых­та­ваць гім­на­зіс­таў да ўдзе­лу ў алім­пі­я­дах, тур­ні­рах, кон­кур­сах на­ву­ко­ва-да­след­чых ра­бот. З'я­вяц­ца шко­лы юных ма­тэ­ма­ты­каў, фі­зі­каў, хі­мі­каў. Акра­мя та­го, вы­клад­чы­кі ўні­вер­сі­тэ­та па­зна­ё­мяць гім­на­зіс­таў з ас­но­ва­мі пе­да­го­гі­кі і псі­ха­ло­гіі, да­па­мо­гуць ім вы­явіць і раз­віць іх здоль­нас­ці, і ба­дай што са­мае га­лоў­нае — абу­дзіць ін­та­рэс да пра­фе­сіі пе­да­го­га.

— Два га­ды ва­ша­га жыц­ця бу­дуць на­поў­не­ны са­мы­мі яск­ра­вы­мі па­дзея­мі, — па­абя­цаў Аляк­сандр Жук. — За­пра­ша­ем вас у БДПУ — вы­шэй­шую на­ву­чаль­ную ўста­но­ву са 100‑га­до­вы­мі тра­ды­цы­я­мі!

3

3

 

Вы так­са­ма мо­жа­це да­лу­чац­ца да ме­ра­пры­ем­стваў, пры­све­ча­ных на­ша­му юбі­лею. Ва ўні­вер­сі­тэ­це аб'­яў­ле­ны кон­курс на леп­шы ві­дэа­ро­лік пра на­стаў­ні­ка пра­цяг­лас­цю ад 30 се­кунд да 5 хві­лін. Пры­ду­май­це ары­гі­наль­ны сю­жэт. Мож­на да­лу­чыц­ца і да кон­кур­су на леп­шы сло­ган, пры­све­ча­ны 100‑год­дзю ўні­вер­сі­тэ­та, або на леп­шае са­чы­нен­не пра на­стаў­ні­ка. Аў­та­ры леп­шых твор­чых ра­бот атры­ма­юць ноў­тбу­кі і план­шэ­ты. Спа­дзя­ю­ся, што праз два га­ды вы не рас­ча­ру­е­це­ся ў здзейс­не­ным вы­ба­ры і пой­дзе­це да­лей — ста­не­це на­шы­мі сту­дэн­та­мі!

Аляк­сандр Жук уру­чыў усім вуч­ням про­філь­ных кла­саў і іх пе­да­го­гам уні­каль­нае вы­дан­не — кні­гу «Пе­да­го­гі­ка ў афа­рыз­мах і вы­слоў­ях». І па­тлу­ма­чыў: «Вы не зной­дзе­це яе ў кні­гар­нях. Аў­та­ры гэ­тай кні­гі — прад­стаў­ні­кі пе­да­га­гіч­най ды­нас­тыі. Баць­ка і сын: пра­фе­сар БДПУ Вік­тар Ула­дзі­мі­ра­віч Чэ­чат і да­цэнт БДУ Чэ­чат Вік­тар Вік­та­ра­віч».

Рэк­тар пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та па­дзя­ліў­ся так­са­ма і пла­на­мі на бу­ду­чы­ню. Рас­ка­заў, што на ба­зе ўні­вер­сі­тэ­та бу­дзе дзей­ні­чаць рэс­пуб­лі­кан­ская воч­на-за­воч­ная гім­на­зія, ку­ды за­про­сяць са­мых ма­ты­ва­ва­ных вуч­няў, якія ці­ка­вяц­ца пе­да­га­гіч­най пра­фе­сі­яй: ім на асен­ніх, зі­мо­вых і вя­сен­ніх ка­ні­ку­лах па­чы­та­юць лек­цыі па пе­да­го­гі­цы, псі­ха­ло­гіі, са­цы­яль­най ра­бо­це, рас­ка­жуць пра пра­муд­рас­ці і ню­ан­сы пе­да­га­гіч­най пра­фе­сіі. Маг­чы­ма, ад­кры­ец­ца і ўста­но­ва да­школь­най аду­ка­цыі, дзе вы­ха­валь­ні­ка­мі і псі­хо­ла­га­мі змо­гуць пра­ца­ваць сту­дэн­ты ўні­вер­сі­тэ­та. Так што сіс­тэ­ма бес­пе­ра­пын­най аду­ка­цыі бу­дзе рэа­лі­зоў­вац­ца на прак­ты­цы. А ў перс­пек­ты­ве кож­ны рэ­гі­я­наль­ны ўні­вер­сі­тэт пач­не ства­раць пе­да­га­гіч­ныя кла­сы, а по­тым і пе­да­га­гіч­ныя гім­на­зіі.

Ды­рэк­тар 20‑й гім­на­зіі Ле­а­нід Аб­ра­маў, які, між ін­шым, так­са­ма не за­стаў­ся без па­да­рун­каў і стаў пер­шым ула­даль­ні­кам кеп­кі і май­кі з сім­во­лі­кай «100 га­доў БДПУ», вель­мі трап­на за­ў-
ва­жыў:

—Ка­лі мо­ладзь ста­іць на па­ро­зе жыц­ця, яшчэ ра­на гу­чаць фан­фа­рам. Ма­ла­дым лю­дзям яшчэ трэ­ба бу­дзе вы­зна­чыц­ца з жыц­цё­вым шля­хам, атры­маць якас­ную і год­ную аду­ка­цыю. Без­умоў­на, хо­чац­ца, каб гэ­та бы­ла пе­да­га­гіч­ная аду­ка­цыя… Але я вель­мі жа­даю вам усім па­чуць гэ­тыя фан­фа­ры, ка­лі вы ста­не­це На­стаў­ні­ка­мі з вя­лі­кай лі­та­ры.

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Будзь у кур­се!

У Мі­ніс­тэр­стве аду­ка­цыі раз­гля­да­ец­ца маг­чы­масць пра­да­ста­віць пра­ва па­ступ­лен­ня без эк­за­ме­наў на пе­да­га­гіч­ныя спе­цы­яль­нас­ці фі­зі­ка-ма­тэ­ма­тыч­на­га про­фі­лю так­са­ма пе­ра­мож­цам дру­го­га ту­ра рэс­пуб­лі­кан­скіх школь­ных алім­пі­яд па гэ­тых прад­ме­тах. На­га­да­ем, што ў гэ­тым го­дзе маг­чы­масць па­сту­паць без эк­за­ме­наў ме­лі школь­ныя ме­да­ліс­ты, ула­даль­ні­кі дып­ло­маў з ад­зна­кай ССНУ і пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ных на­ву­чаль­ных уста­ноў, а так­са­ма пе­ра­мож­цы трэ­ця­га, аб­лас­но­га, ту­ра рэс­пуб­лі­кан­скіх алім­пі­яд па ву­чэб­ных прад­ме­тах.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.