Вы тут

Са­міт ЕС: вы­ні­кі і перс­пек­ты­вы


Са­міт Еў­ра­са­ю­за, што ад­быў­ся 30 жніў­ня 2014, меў да­во­лі важ­нае зна­чэн­не як для бу­ду­чы­ні Бе­ла­ру­сі, так і для Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Най­больш іс­тот­нае пы­тан­не са­мі­ту бы­ло аб тым, ці іс­ці ЕС і ў да­лей­шым па шля­ху на­рошч­ван­ня санк­цый су­праць Ра­сіі або пе­рай­сці да кар­ды­наль­на но­вай па­лі­ты­кі. Ад­ной з за­дач бе­ла­рус­кай знеш­няй па­лі­ты­кі бы­ло да­па­маг­чы як Ра­сіі, так і Укра­і­не ўрэ­гу­ля­ваць усе су­пя­рэч­нас­ці, па­коль­кі ме­на­ві­та ўкра­ін­ская сі­ту­а­цыя да­ва­ла пад­ста­вы для аб­мер­ка­ван­ня ў ЕС па­доб­ных кро­каў.

Ня­гле­дзя­чы на тое, што су­стрэ­ча ў Мін­ску 26 жніў­ня бы­ла до­сыць плён­най (Ула­дзі­мір Пу­цін і Пётр Па­ра­шэн­ка ад­на­ві­лі аса­біс­ты кан­такт і аб­мя­ня­лі­ся дум­ка­мі аб перс­пек­ты­вах кан­ца гра­ма­дзян­скай вай­ны ва Укра­і­не), на са­мі­це Еў­ра­са­ю­за бы­ло ўсё ж вы­ра­ша­на пай­сці па шля­ху но­вых санк­цый су­праць Ра­сіі.

Пад­час са­мо­га ме­ра­пры­ем­ства но­выя санк­цыі аб­ве­шча­ны не бы­лі, ад­нак Пётр Па­ра­шэн­ка за­явіў, што яны аб­мяр­коў­ва­лі­ся і ўсё ж бу­дуць уве­дзе­ны. У якас­ці апош­ня­га шан­цу для Ра­сіі па­збег­нуць санк­цый ім бы­ла агу­ча­на су­стрэ­ча ў Мін­ску 1 ве­рас­ня (па­ся­джэн­не трох­ба­ко­вай кан­такт­най гру­пы Укра­і­на—АБСЕ—Ра­сія), што зноў вы­во­дзіць Мінск у цэнтр вы­ра­шэн­ня гэ­тай праб­ле­мы. Хоць і цяж­ка ча­каць, што гэ­тае сур'­ёз­нае пы­тан­не мо­жа быць вы­ра­ша­на ў рам­ках ад­ной мін­скай су­стрэ­чы.

На са­мі­це бы­ло так­са­ма зроб­ле­на да­стат­ко­ва шмат рэз­кіх за­яў у ад­рас Ра­сіі. Як ад­зна­чыў стар­шы­ня Еў­ра­ка­мі­сіі Жа­зэ Ма­ну­эл Ба­ро­зу, «ка­лі не бу­дзе змен у па­во­дзі­нах ра­сій­ска­га кі­раў­ніц­тва і мы не змо­жам прый­сці да са­праўд­на­га па­лі­тыч­на­га пра­цэ­су, я ба­ю­ся, што да­лей­шая эс­ка­ла­цыя мо­жа не да­зво­ліць ад­на­віць тыя ад­но­сі­ны, якія, як я лі­чу, у ін­та­рэ­сах боль­шас­ці (кра­ін-чле­наў) ЕС і Ра­сіі. Пад гэ­тым я маю на ўва­зе кроп­ку не­зва­ро­ту». А прэ­зі­дэнт Літ­вы і зу­сім па­ве­да­мі­ла пры­сут­ным, што Ра­сія ата­ка­ва­ла Укра­і­ну, і за­клі­ка­ла да па­ста­вак зброі Укра­і­не.

Рэ­ак­цыя ЗША на ра­шэн­ні са­мі­ту ЕС бы­ла цал­кам прад­ка­заль­най. Прэс-сак­ра­тар Бе­ла­га до­ма па на­цы­я­наль­най бяс­пе­цы Кей­тлін Хэй­дан за­яві­ла: «Мы ві­та­ем ра­шэн­не Еў­ра­пей­ска­га са­ве­та пра­дэ­ман­стра­ваць цвёр­дую пад­трым­ку су­ве­рэ­ні­тэ­ту і тэ­ры­та­ры­яль­най цэ­лас­нас­ці Укра­і­ны, а так­са­ма пад­рых­та­ваць для раз­гля­ду ў най­блі­жэй­шыя дні да­лей­шыя санк­цыі».

Яшчэ ад­ным важ­ным вы­ні­кам са­мі­ту ста­ла пры­зна­чэн­не дзвюх но­вых най­вы­шэй­шых служ­бо­вых асоб у іе­рар­хіі Еў­ра­са­ю­за, што, улас­на ка­жу­чы, і бы­ло га­лоў­най афі­цый­най мэ­тай ме­ра­пры­ем­ства. Прэм'­ер-мі­ністр Поль­шчы До­нальд Туск пры­зна­ча­ны стар­шы­нёй Еў­ра­пей­ска­га са­ве­та за­мест Хер­ма­на Ван Рам­пея, а мі­ністр за­меж­ных спраў Іта­ліі Фе­дэ­ры­ка Ма­ге­ры­ні ста­не но­вым вяр­хоў­ным прад­стаў­ні­ком Еў­ра­са­ю­за па за­меж­ных спра­вах і ві­цэ-прэ­зі­дэн­там Еў­ра­ка­мі­сіі, змя­ніў­шы на гэ­тай па­са­дзе бры­тан­ку Кэт­рын Эш­тан.

У Поль­шчы па­ча­лі­ся сур'­ёз­ныя дыс­ку­сіі аб тым, што ж ця­пер бу­дзе з лі­бе­раль­най пар­ты­яй «Гра­ма­дзян­ская плат­фор­ма», па­коль­кі, на дум­ку мно­гіх, До­нальд Туск з'яў­ляў­ся са­мым яр­кім яе прад­стаў­ні­ком і знай­сці раў­на­цэн­ную за­ме­ну бу­дзе вель­мі ня­прос­та. З пунк­ту гле­джан­ня экс­пер­таў, но­выя пры­зна­чэн­ні ў ЕС ма­юць два­іс­тыя на­ступ­ствы для Ра­сіі. Пры­зна­чэн­не на вы­со­кую па­са­ду прад­стаў­ні­ка Поль­шчы, не­су­мнен­на, з'яў­ля­ец­ца не­га­ты­вам, уліч­ва­ю­чы ўсе скла­да­нас­ці ра­сій­ска-поль­скіх ад­но­сін. У да­чы­нен­ні да Фе­дэ­ры­ка Ма­ге­ры­ні да­мі­ну­ю­чы­мі з'яў­ля­юц­ца вы­сно­вы, што Маск­ва больш вый­гра­ла, чым прай­гра­ла, па­коль­кі італь­ян­ка сім­па­ты­зуе Маск­ве, што, да­рэ­чы, доў­га пе­ра­шка­джа­ла яе пры­зна­чэн­ню на гэ­тую па­са­ду.

Што ты­чыц­ца на­ступ­стваў но­вых пры­зна­чэн­няў для Бе­ла­ру­сі, то яны до­сыць па­доб­ныя. На жаль, з поль­скі­мі па­лі­ты­ка­мі, ня­гле­дзя­чы на не­па­срэд­нае су­сед­ства на­шых кра­ін, нам да­во­лі скла­да­на да­мо­віц­ца. Не ска­заць, што Бе­ла­русь не ро­біць спроб (ад­ной з іх з'яў­ля­ец­ца ня­даў­ні ві­зіт мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мі­ра Ма­кея ў Вар­ша­ву), але, як пра­ві­ла, вы­вес­ці ад­но­сі­ны на ста­біль­на па­зі­тыў­ны ўзро­вень скла­да­на.

У да­чы­нен­ні да Фе­дэ­ры­ка Ма­ге­ры­ні не­су­мнеў­ным плю­сом з'яў­ля­ец­ца яе італь­ян­скае па­хо­джан­не. Ка­лі яе па­пя­рэд­ні­ца ў га­лі­не прад­стаў­ніц­тва знеш­няй па­лі­ты­кі ЕС, ба­ра­не­са Кэт­рын Эш­тан бы­ла ро­дам з Вя­лі­ка­бры­та­ніі, якая з'яў­ля­ец­ца са­мым важ­ным са­юз­ні­кам ЗША ў Еў­ра­са­ю­зе, што, без­умоў­на, на­клад­ва­ла ад­бі­так на яе па­зі­цыю ў ад­но­сі­нах да на­шай кра­і­ны, то мець спра­ву з Іта­лі­яй і яе па­лі­ты­ка­мі Бе­ла­ру­сі заў­сё­ды бы­ло не­па­раў­наль­на ляг­чэй. Акра­мя гэ­та­га, Фе­дэ­ры­ка Ма­ге­ры­ні вя­до­мая як доб­ры ана­лі­тык, здоль­ны раз­бі­рац­ца ў скла­да­ных пы­тан­нях між­на­род­ных ад­но­сін. А ця­пе­раш­нія ад­но­сі­ны Бе­ла­ру­сі з Еў­ра­пей­скім са­юзам як­раз і з'яў­ля­юц­ца пы­тан­нем та­ко­га кштал­ту, і хо­чац­ца ве­рыць, што для іх раз­бла­кі­ра­ван­ня здоль­нас­ці Ма­ге­ры­ні бу­дуць да мес­ца.

Зрэш­ты, не бу­дзем за­бы­вац­ца пра тое, што паў­на­моц­твы ця­пе­раш­ніх стар­шы­ні Еў­ра­пей­ска­га са­ве­та Хер­ма­на Ван Рам­пея і вяр­хоў­на­га прад­стаў­ні­ка Еў­ра­са­ю­за па за­меж­ных спра­вах Кэт­рын Эш­тан скон­чац­ца яшчэ толь­кі праз тры ме­ся­цы.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.