Вы тут

Жыллёвыя «казусы»


Як бу­ду­юц­ца і раз­мяр­коў­ва­юц­ца да­мы ў сель­скай мяс­цо­вас­ці?

У саў­га­се «Во­ра­наў­скі» за­явы аб па­ста­ноў­цы на жыл­лё­вы ўлік рэ­гіст­ру­юць у… вуч­нёў­скім сшыт­ку. Без ука­зан­ня да­ты па­ста­ноў­кі і зняц­ця з чар­гі, звес­так, ка­лі жыл­лё вы­дзе­ле­на. Больш за тое, за два па­пя­рэд­нія га­ды там ні ра­зу не пра­во­дзі­лі па­ся­джэн­ні праф­са­юз­на­га ка­мі­тэ­та і жыл­лё­ва-бы­та­вой ка­мі­сіі па пы­тан­нях па­ста­ноў­кі на ўлік і вы­дзя­лен­ня жыл­ля. Што не пе­ра­шко­дзі­ла кі­раў­ні­ку гас­па­дар­кі ў пя­ці вы­пад­ках асабіс­тым ра­шэн­нем прад­ста­віць жы­лыя да­мы — без не­аб­ход­ных да­ку­мен­таў. І гэ­та толь­кі кроп­ля ў мо­ры па­ру­шэн­няў, якія вы­явіў Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці…

1-49

Абы з рук

Па­ру­шэн­ні за­ка­на­даў­ства пры раз­мер­ка­ван­ні жыл­ля, па­бу­да­ва­на­га з дзяр­жаў­най пад­трым­кай, кант­ра­лё­ры ўста­на­ві­лі так­са­ма ў сель­гас­ка­а­пе­ра­ты­вах «Жу­коў­шчы­на» Дзят­лаў­ска­га, «Ба­ро­дзі­чы» Зэ­львен­ска­га, «Аг­ра-Ліп­ніш­кі» і «Умяс­тоў­скі» Іў­еў­ска­га, «За­ба­лоц­кі-Аг­ра» і «Эліт-Аг­ра Боль­ці­ні­кі» Во­ра­наў­ска­га ра­ё­наў.

У пры­ват­нас­ці, у КСУП «Эліт-Аг­ра Боль­ці­ні­кі» не па­лі­чы­лі не­аб­ход­ным за­рэ­гіст­ра­ваць за­явы трох ра­бот­ні­каў. Ня­ма звес­так аб па­ста­ноў­цы на ўлік, вы­дзя­лен­ні жыл­ля, па­ве­дам­лен­няў лю­дзям аб ра­шэн­нях па іх за­явах. Пры гэ­тым служ­бо­вае жыл­лё ад­на­му з іх вы­дзе­ліў аса­біс­та ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства. Пры­чым да­га­вор най­му жы­ло­га па­мяш­кан­ня не пад­пі­са­ны най­ма­даў­цам і не за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў Бе­ня­кон­скім сель­вы­кан­ка­ме.

Кі­раў­ні­кі шэ­ра­гу гас­па­да­рак і ад­па­вед­ных вы­кан­ка­маў­скіх служ­баў не над­та кла­по­цяц­ца і пра якасць бу­даў­ні­чых ра­бот. Мно­гія да­мы зда­юц­ца з не­да­роб­ка­мі, бра­кам. Жыль­цы скар­дзяц­ца, а лік­ві­да­цыя гэ­тых «дро­бя­зяў» па­тра­буе, зра­зу­ме­ла, да­дат­ко­вых за­трат. Пры­чым у не­ка­то­рых гас­па­дар­ках гэ­та ўжо як нор­ма.

На­прык­лад, у СВК «Бер­даў­ка-Аг­ра» Лід­ска­га ра­ё­на яшчэ ў 2008 го­дзе пад­час пры­ём­кі ў экс­плу­а­та­цыю жы­лых да­моў у чле­наў ка­мі­сіі ка­а­пе­ра­ты­ва з'я­ві­лі­ся прэ­тэн­зіі да пад­рад­чы­ка — бу­даў­ні­ча-ман­таж­на­га трэс­та № 19. У ад­ным з да­моў быў па­шко­джа­ны і пра­ця­каў дах. У ін­шым — ад­сут­ні­ча­лі вы­цяж­кі ў ван­ным па­коі і ка­цель­ні, бы­ло раз­бі­та шкло ў акон­ных пра­ёмах, а мас­ні­чы­ны ў пад­ло­зе сы­рыя.

Ці змя­ні­ла­ся стаў­лен­не да якас­ці бу­даў­ніц­тва? У той жа гас­па­дар­цы ле­тась бы­лі ўве­дзе­ны ў экс­плу­а­та­цыю 5 ад­на­ква­тэр­ных да­моў у ра­ё­не вёс­кі Дуб­роў­ня. І зноў да пад­рад­чы­ка (БМУ-2) уз­нік­лі пы­тан­ні. Сце­ны ў ве­ран­дах ака­за­лі­ся ня­роў­ны­мі. За­мест афар­боў­кі, як пра­ду­гледж­ва­ла­ся пра­ек­там, бы­ла толь­кі грун­тоў­ка.

Не абы­шло­ся без дэ­фек­таў, не­да­ро­бак і ў СВК «Галь­шан­скі» Ашмян­ска­га ра­ё­на пас­ля пры­ём­кі ў экс­плу­а­та­цыю жы­ло­га до­ма, які, да­рэ­чы, зна­хо­дзіц­ца ў рэ­зер­ве для ма­ла­дых спе­цы­я­ліс­таў. Не за­вер­ша­ны ра­бо­ты па знеш­няй і ўнут­ра­най ад­дзел­цы (фар­ба­ван­не сцен, пад­ло­гі, аклей­ван­не сцен шпа­ле­ра­мі), ва ўсіх па­ко­ях — ус­пуч­ван­не пад­ло­гі і трэ­шчы­ны ў дош­ках.

1-51

Бу­ду­ец­ца шмат, але знач­на больш жыл­ля... пус­туе

Стар­шы­ня Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці Ва­сіль
ГЕ­РА­СІ­МАЎ
пры­вёў па­ра­дак­саль­ныя ліч­бы. Сё­ле­та ў сель­скай мяс­цо­вас­ці за­пла­на­ва­на ўвес­ці ў экс­плу­а­та­цыю 232 да­мы (ця­пер па­бу­да­ва­на 182). А 665 да­моў пус­ту­юць. Прак­тыч­на ва ўсіх ра­ё­нах ёсць пус­ту­ю­чыя, не­за­се­ле­ныя жы­лыя па­мяш­кан­ні, у тым лі­ку па­бу­да­ва­ныя з фі­нан­са­вай пад­трым­кай дзяр­жа­вы. Част­ка з іх зна­хо­дзіц­ца ў не­пры­год­ным для пра­жы­ван­ня ста­не, ад­нак яны ўклю­ча­ны ў жыл­лё­вы фонд, што ска­жае кар­ці­ну за­бяс­пе­ча­нас­ці жыл­лём сель­ска­га на­сель­ніц­тва. Пры гэ­тым у вы­кан­ка­мах дрэн­на на­ла­джа­ны ўлік пус­ту­ю­ча­га жыл­ля, што не да­зва­ляе апе­ра­тыў­на пры­маць ме­ры па яго за­ся­лен­ні.

На­прык­лад, у вёс­цы Чух­ны Смар­гон­ска­га ра­ё­на з 2004 го­да ні­хто не пра­жы­вае ў трох да­мах агуль­най пло­шчай ка­ля 85 кв.м кож­ны. Ад­па­вед­на, не ўно­сіц­ца ква­тэр­ная пла­та. На мо­мант ня­даў­няй пра­вер­кі ня­вы­пла­ча­ны крэ­дыт па гэ­тых да­мах скла­даў 106,4 міль­ё­на руб­лёў. Што­ме­сяч­на дзяр­жаў­нае прад­пры­ем­ства «Крэ­ва» раз­ліч­ва­ец­ца па асноў­ным доў­гу і пра­цэн­тах за ка­ры­стан­не крэ­ды­там. Ана­ла­гіч­ная сі­ту­а­цыя ў фі­лі­яле «Азот Аг­ра» Іў­еў­ска­га ра­ё­на, дзе два жы­лыя да­мы пус­ту­юць ад уво­ду ў экс­плу­а­та­цыю — з 2003 і 2007 га­доў.

Усе гэ­тыя да­мы бу­да­ва­лі­ся з пры­цяг­нен­нем іль­гот­ных бан­каў­скіх крэ­ды­таў, за што пра­цяг­ва­юць раз­ліч­вац­ца мяс­цо­выя прад­пры­ем­ствы. Агуль­ная су­ма крэ­дыт­ных рэ­сур­саў, якія не­эфек­тыў­на вы­ка­ры­ста­ны сель­ска­гас­па­дар­чы­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі, толь­кі па вы­яў­ле­ных Ка­мі­тэ­там дзярж­кант­ро­лю фак­тах скла­ла 1680,1 міль­ё­на руб­лёў.

Акра­мя та­го, іс­ну­юць вы­пад­кі ад­сут­нас­ці не­аб­ход­най да­ку­мен­та­цыі на па­бу­да­ва­нае жыл­лё. Зда­ра­ец­ца і так, што не­аб­грун­та­ва­на за­цяг­ва­юц­ца тэр­мі­ны вы­ра­бу да­ку­мен­таў, што вя­дзе да шмат­лі­кіх па­мы­лак пры вы­зна­чэн­ні кош­ту жыл­ля. Шмат скар­гаў па­сту­пае і ад лю­дзей, якія хо­чуць яго пры­ва­ты­за­ваць. У су­вя­зі з гэ­тым Ка­мі­тэт дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Гро­дзен­скай воб­лас­ці лі­чыць не­аб­ход­ным рас­пра­ца­ваць ты­па­выя па­ла­жэн­ні аб пры­ва­ты­за­цыі жыл­ля. Каб кож­ны ча­ла­век дак­лад­на ве­даў, як і на якіх умо­вах яго афор­міць ва ўлас­насць.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.